Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт

Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Загадчык кафедры: Дулаў Уладзімір Андрэевіч
Спецыяліст: Барысава Алена Аляксандраўна
Кантактны тэлефон: +375 17 2701749
Электронны адрас: fkm@bgam.by

ВЫКЛАДЧЫКІ

Асноўныя супрацоўнікі:

Дулаў Уладзімір Андрэевіч
Загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт

Няхаенка Уладзімір Мікалаевіч
Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Тэр-Мінасян Лілія Завенаўна
Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар

Юшкевіч Леанід Пятровіч
Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар

Вашкевіч Алена Уладзіміраўна
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Мікулік Сяргей Аляксандравіч
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт

Асташкіна-Мысліўчык Алена Сяргееўна
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт

Русакова Марына Уладзіміраўна
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт

Ермалаева Юлія Уладзіміраўна
Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Мацвіеўская Марыя Анатольеўна
Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Попова Ольга Александровна
Старший преподаватель кафедры специального фортепиано

Дзяруга Марыя Міхайлаўна
Выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Сумяшчальнікі:

Гільдзюк Юрый Мікалаевіч
Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Алоўнікаў Ігар Уладзіміравіч
Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесар. Народны артыст Рэспублікі Беларусь

Громава Наталля Сяргееўна
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Музыкантаў Аляксандр Дзмітрыевіч
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Сахарава Веранiка Мікалаеўна
Доцент кафедры специального фортепиано, кандидат искусствоведения, доцент

Хіхіч Соф’я Міхайлаўна
Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Казінец Алена Міхайлаўна
Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Пятроў Ілля Уладзіміравіч
Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

Платуноў Дзмітрый Аляксандравіч
Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна

 

ЛАЎРЭАТЫ

ВЫБІТНЫЯ ВЫПУСКНІКІ

ГІСТОРЫЯ КАФЕДРЫ

 

 

Гэта кафедра, якая стаяла ля вытокаў стварэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, унесла значны ўклад у станаўленне беларускай выканаўчай школы. Творчае аблічча кафедры склалася пад уплывам Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай фартэпіянных школ. Станаўленне і развіццё нацыянальнай фартэпіяннай школы звязана з імёнамі М. Бергера, Г. Шаршэўскага, І. Цвятаевай, У. Эпштэйна, Э. Альтэрман, В. Шацкага. У цяперашні час на кафедры плённа працуюць таленавітыя педагогі, сярод якіх – заслужаны дзеяч мастацваў Беларусі, прафесар У. Няхаенка, прафесары Л. Шэломенцэва, Л. Юшкевіч, З. Качарская, Л. Тэр-Мінасян, дацэнты У. Дулаў (загадчык кафедры), Т. Валадзько, А. Хімчанка, С. Мікулік, Н. Громава, старшыя выкладчыкі М. Русакова, А. Вашкевіч і інш. Шмат гадоў на кафедры працуюць вядомыя выканаўцы краіны: саліст Белдзяржфілармоніі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар І. Алоўнікаў, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, заслужаны артыст Беларусі, прафесар Ю. Гільдзюк і інш. Высокі прафесійны ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу дазволіў падрыхтаваць да ўдзелу ў міжнародных конкурсах шэраг таленавітых маладых піяністаў. Сярод іх – пераможцы першых узнагарод міжнародных конкурсаў у ЗША, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, шырока вядомыя ў краіне і за яе межамі выканаўцы Андрэй Сікорскі, Юрый Бліноў, Андрэй Паначэўны, Іосіф Сяргей, Канстанцін Красніцкі, Аляксандр Музыкантаў, Васіль Нетук, Павел Кашчэва, Мая Іргаліна, фартэпіянны дуэт Ганны Гетманавай і Анастасіі Пазняковай i інш. Усяго кафедрай падрыхтавана больш за 50 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Сведчаннем высокага міжнароднага прызнання айчыннай фартэпіянай школы сталі перамогі піяністаў Андрэя Паначэўнага на міжнародным конкурсе імя П. Чайкоўскага (Масква, 2002, ІІІ прэмія), Канстанціна Красніцкага на міжнародным конкурсе імя С. Рахманінава (Масква, 2002, ІV прэмія) и інш. Дзякуючы творчым поспехам маладых беларускіх піяністаў стала магчымым правядзенне ў Беларусі буйных міжнародных конкурсаў “Мінск-96”, “Мінск-2000”, “Мінск-2005”, “Мінск-2010”, пераможцамі якіх сталі Андрэй Сікорскі, Аляксандр Музыкантаў, Цімур Шчарбакоў, Улада Шацкая. Сведчаннем міжнароднага прызнання беларускай фартэпіяннай школы з’яўляецца ўключэнне ў Еўрапейскую асацыяцыю педагогаў-піяністаў (ЕРТА) беларускага грамадскага аб’яднання педагогаў фартэпіяна (ВЕL EPTA), стваральнікам і Прэзідэнтам якой з’яўляецца доктар педагагічных навук, прафесар В. Яканюк, віцэ-прэзідэнтамі – I. Алоўнікаў, У. Няхаенка.

pic pic pic