Кафедра драўляных духавых інструментаў

Ласоцкая Ларыса Сцяпанаўна

Пасада: Загадчык кафедры драўляных духавых інструментаў
Ганаровае званне: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага


Таленавітая флейтыстка, якая валодае выдатнай тэхнікай, прыгожым поўным гукам, неаднаразова абараняла гонар рэспублікі на розных конкурсах, дзе нязменна дабівалася высокіх вынікаў.

Нарадзілася 23 верасня 1968 г. у вёсцы Прусы старадарожскага раёна Мінскай вобласці. 1979-м паступіла ў рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. А. Ахрэмчыка, у клас флейты да педагога Н. В. Аўраменкі, у 1980 перавялася ў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў сувязі з пераходам туды Аўраменкі Н. В. У 1986-м скончыла школу.

1986-ы – 1991-ы – гады вучобы БГК. За час вучобы ў кансерваторыі стала лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў (спецыяльны прыз як самай юнай удзельніцы, 1982; II прэмія, 1985) і Міжрэспубліканскага конкурсу ў Кішынёве (I прэмія, 1987). У 1987 годзе стала першым у гісторыі Беларусі флейтыстам – дыпламантам Усесаюзнага конкурсу, выступіўшы на конкурсе ва ўкраінскім Хмяльніцкім, а ў 1991 годзе – першым жа беларускім лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу ў Тамбове (II прэмія). У складзе ансамбля флейтыстаў “Сірынкс” стала ўладальніцай прызавога месца міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў у Хмяльніцкім (Украіна, 1993). Лаўрэат першай прэміі міжнароднага конкурсу “World Art Games” (2022), сыграла незлічоную колькасць канцэртаў у многіх краінах свету.

З 1993 па 1995 г. праходзіла асістэнтуру-стажыроўку ў класе выкладчыка Н.В. Аўраменка. 17 лістапада 1995г. у БГК адбыўся выпускны канцэрт асістэнта-стажора Ласоцкай, па выніках якога ёй было прысвоена званне магістра мастацтвазнаўства.

Л.С. Ласоцкая шмат зрабіла для прапаганды твораў беларускіх кампазітараў. Напрыклад, 19 снежня 1993 г. у канцэртнай зале беларускай дзяржаўнай філармоніі яна, у суправаджэнні ДАСА РБ, выканала Сумны канцэрт для флейты В. Каральчука (дырыжор – народны артыст Беларусі В. Дуброўскі).

У 1992-м годзе Л. С. Ласоцкая вытрымала конкурс на пасаду другога саліста ў сімфанічны аркестр нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета рэспублікі Беларусь, з 1995 г. яна канцэртмайстар гурта флейт гэтага аркестра, вядучы майстар сцэны. Таксама ўваходзіць у склад квартэта флейт Вялікага тэатра РБ.

Лаўрэацтвы:

  • Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Ritmi del’aria”, Казань, Расія, 2021
  • Дыплом 1 ступені XXI міжнароднага конкурсу «DIGI-TALENTY SWIETA – 2021», Польшча
  • Гран-пры міжнароднага шматжанравага конкурсу-фестывалю «Крамлёўскія зоркі», Масква, Расія, 2022
  • Гран-пры міжнароднага конкурсу культуры і мастацтва, прысвечанага дню абароны дзяцей, Масква, Расія, 2022
  • Гран-пры III міжнароднага конкурсу «Letostar in Georgia-2022», Тбілісі, Грузія, 2022
  • Дыплом I ступені міжнароднага конкурсу музыкаў-інструменталістаў «Teoriconmusic», Масква-Вена-Рым-Мадрыд, 2022
  • Дыплом III ступені міжнароднага конкурсу “London international music competition”, 2022

З 1990 па 1994 і з 2016 па цяперашні час – выкладчык па класе флейты Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ.

Лаўрэаты:

  • Фокіна Вера

Лаўрэат 2 ступені V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. Я.А. Глебава;
Лаўрэат 2 ступені VI міжнароднага конкурсу (у складзе камернага ансамбля) “Musical Aquarelle-2018”

  • Галовій Іаанна

Лаўрэат 2 ступені міжнароднага конкурсу “Spring Symphony 2021”, Чэшская рэспубліка, Прага;
Лаўрэат 3 ступені VIII Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў, 2021, Мінск;
Лаўрэат 1 ступені VI Адкрытага Рэспубліканскага конкурсу музычнага выканальніцтва Беларусі “Спадчына”, 2021, Заслаўе;
Лаўрэат 1 ступені VI міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыкі святло 2021”;
Лаўрэат 2 ступені Міжнароднага конкурсу “STAR OF GREECE”, 2021, Greece, Tesaloniki;
Лаўрэат 1 ступені VII Міжнароднага конкурсу мастацтваў “LIGHT OF MUSIC”, Мінск, Беларусь, 2022;
Лаўрэат 1 ступені XIX міжнароднага конкурсу «Свет музыкі – свет дзіцяці», Масква, 2022;
Лаўрэат 1 ступені міжнароднага конкурсу мастацтваў “My dream”, Мінск, Беларусь 2022;
Лаўрэат 1 ступені міжнароднага конкурсу “LETOSTAR IN GEORGIA-2022” Грузія, Тбілісі;

Ларыса Сцяпанаўна вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у якасці салісткі, а таксама ў складзе розных камерных ансамбляў. З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладанняў для ансамбля флейтыстаў, у тым ліку твораў беларускіх кампазітараў.

Узнагароды:

  • Медаль Францыска Скарыны (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2012 г.)
  • Ганаровая грамата Міністэрства Культуры РБ (18 кастрычніка 2019 г.)
  • Падзяка пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР (г. Пекін, 3 ліпеня 2017 г.)
  • Памятны нагрудны знак “Вялікі тэатр Беларусі. 85 гадоў» (17 траўня 2018 г.)
  • Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г.)

З 2022 года – выкладчык і загадчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік ансамбля флейтыстаў “Німфы”.

Ларыса Сцяпанаўна Ласоцкая – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, вядучы майстар сцэны сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Паспяхова сумяшчае шматгадовую працу ў сімфанічным аркестры тэатра з выкладчыцкай дзейнасцю.