Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Тамашэвіч-Каржанеўская Ганна Барысаўна

Пасада: Прафесар кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Вучонае званне: Прафесар (2011)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1973, клас фартэпіяна Б.Г. Гарта), там жа асістэнтура-стажыроўка (1977) пад кіраўніцтвам М.А. Бергера
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас


Нарадзілася 12 верасня 1949 у г. Мінску (Беларусь).

Канцэртуючая піяністка. Выканала звыш 400 канцэртаў. Першая выканаўца многіх твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Канцэртны рэпертуар складаюць больш за тысячу твораў айчыннай і сусветнай класічнай камерна-вакальнай і камерна-інструментальнай літаратуры.

За гады працы канцэртмайстрам НДТРК РБ падрыхтавала і выканала цыклы канцэртных праграм: «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVII-XX стагоддзяў» (10 праграм), «Усе рамансы П. Чайкоўскага» (5 праграм), «Усе рамансы С. Рахманінава (5 праграм), «Усе рамансы М. Мусаргскага», «Усе рамансы М. Кл. Агінскага»; манаграфічныя праграмы: «С. Манюшка», «М. дэ Фалья», «Р. Шуман», «І. Брамс», «Ф. Шуберт», «Л. ван Бетховен» і інш. З калектывамі радыё НДТРК РБ (сімфанічным аркестрам, акадэмічным хорам) і салістамі-вакалістамі НАВТ оперы і балета РБ падрыхтавала ў якасці мастацкага кіраўніка радыёпастановак фондавыя запісы опер Я. Д. Голанда «Агатака, або Прыезд пана» (1994) і А. Г. Радзівіла «Фаўст» (1998). Мастацкі кіраўнік пастаноўкі НАВТ оперы і балета РБ оперы Я. Д. Галанда «Чужое багацце нікому не служыць» (2009). У фонд радыё НДТРК РБ запісала больш за тысячу твораў. Выступала з канцэртамі ў ансамблі з Т. Ніжнікавай, М. Гулегінай, Л. Гарэлікам, І. Шыкуновай, Н. Галеевай, В. Скорабагатавым, М. Жылюком, А. Бундзелевай, Я. Гладковым, В. Зяленіным і інш.

Даследчык і прапагандыст беларускай культуры XVI-XXI стст. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнародных музычных фестываляў «Адраджэнне беларускай капэлы» (Мінск, 1991) і «Магутны Божа» (Магілёў, 1993). Ініцыявала вяртанне ў Беларусь з Польшчы аўтаграфічных матэрыялаў кампазітара Я. Тарасевіча.

Удзельнічала: у фестывалі «Маскоўскія зоркі» (Малая зала МГК, 1987); «Фэст імя С. Манюшкі» (Кудава-Здруй, 1993 і 1996); «Фестываль імя Караля Шыманоўскага» (Закапанэ, 1997); у 1993-2003 з’яўлялася мастацкім кіраўніком і ўдзельнікам праграм беларускіх выканаўцаў Міжнароднага фестывалю камернай музыкі «Нямецка-беларускія музычныя сустрэчы» (Золінген, Германія).

Гастралявала ў Беларусі, краінах СНД, ЗША, Канадзе, Германіі, Італіі, Польшчы, Чэхіі, краінах Балтыі.

Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва (2010). Узнагароджана дыпломамі на міжнародным конкурсе імя С. Манюшкі (Варшава, 1999), усесаюзным конкурсе імя М. Глінкі (Мінск, 1981), Міжрэспубліканскім конкурсе імя А. Калныня (Рыга) і Рэспубліканскім конкурсе імя Л. Александроўскай (Мінск, 1990). Уладальнік Ганаровай граматы Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь (2013).

Выхаванцы професара Тамашэвіч-Каржанеўскай Г. Б. працуюць выкладчыкамі і канцэртмайстрамі ў БДАМ, ва ўсіх каледжах і канцэртных арганізацыях РБ. Чацьвёра выпускнікоў працуюць канцэртмайстрамі НАВТ оперы і балета РБ: П. Задрэйка, Д. Моршнева, І. Буцель, А. Дубоўская.

Сярод выхаванцаў (звыш 70) — лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Т. Лойша (Вільнюс, 2005; Санкт-Пецярбург, 2006; Казань, 2007), Т. Молакава (Вільнюс, 2005), П. Задрэйка (Санкт-Пецярбург, 2020), Д. Моршнева (Санкт-Пецярбург, 2020); дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Т. Рыдлеўская, Д. Мантвалінская, К. Кірыльчык, А. Маслюкова, А. Дубоўская; старшы выкладчык БДАМ С. Ходзька; канцэртмайстры у замежных оперных тэатрах і канцэртных арганізацыях: Д. Марозаў і В. Сянькова (Германія), Д. Сеўчнікар (Славенія), С. Цяльцова і Н. Елісеева (Францыя), М. Канаваленка (Італія), А. Калаціліна (Расія), К. Сёмка (Літва), Т. Молакава (Люксембург), Т. Лойша (ЗША), Д. Шлык (Аўстрыя) і інш.

pic pic pic