Навука

Навука

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”
(далей – Академія) – адзін з найбуйнейшых даследчых цэнтраў у галіне гуманітарных навук – музыказнаўства, фальклору, эстэтыкі, музычнай педагогікі. Акадэмія арганізуе навукова-метадычныя канферэнцыі па музычнай адукацыі і выканальніцкім мастацтве, тэорыі і гісторыі музыкі.

Вядзецца вялікая работа па выданні навуковых прац і тэматычных зборнікаў артыкулаў, навучальных дапаможнікаў і навучальных праграм, музычных падручнікаў і партытур.

У акадэміі працуюць дактары навук: К.М. Дулава, У.П. Скараходаў, М.У. Шыманскі, В.Л. Яканюк, І.Ф. Двужыльная.

Выпускнікі Акадэміі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры.

У навучальнай установе дзейнічае студэнцкае навукова-творчае таварыства і Савет маладых навукоўцаў.

Навуковая дзейнасць Акадэміі

Згодна з часткай 4 Статута Акадэміі (Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2021 № 148) адной з асноўных функцый установы вышэйшай адукацыі з’яўляецца ўдзел у навуковай і інавацыйнай дзейнасці. У адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам «Віды эканамічнай дзейнасці» (АКРБ 005 – 2011 ад 05.12.2011 №85) і п. 21 Статута Акадэмія ажыццяўляе навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук.

Навуковая дзейнасць Акадэміі вядзецца ў адпаведнасці з профілямі адукацыі «Мастацтва і дызайн» і «Гуманітарныя навукі» ў галінах навукі «Гуманітарныя навукі» і «Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі», а таксама ў адпаведнасці з рэалізацыяй прыярытэтаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года (прыярытэт «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», накіраваны на фарміраванне якаснай сістэмы адукацыі: абнаўленне зместу і структуры адукацыі); пункта 6 «Забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы ў частцы сацыягуманітарнай, эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі (чалавек, грамадства і дзяржава, гісторыя, культура, адукацыя і маладзёжная палітыка і інш.») Прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 07.05.2020 № 156.

Навуковая дзейнасць Акадэміі вядзецца па наступных напрамках:

  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне прафесійнага музычнага мастацтва і адукацыі, накіраваных на ўдасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, шырокае выкарыстанне новых адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, паляпшэнне якасці падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў;
  • арганізацыя навуковай дзейнасці кафедр Акадэміі, выкананне ініцыятыўных тэм у рамках навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы прафесарска-выкладчыцкага складу кафедр;
  • арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў у мэтах замацавання таленавітай моладзі ў Акадэміі;
  • падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • правядзенне апрабацыі вынікаў навукова-даследчай работы супрацоўнікаў і навучэнцаў Акадэміі;
  • стымуляванне ўзаемадзеяння з ВНУ-партнёрамі ў сферы навуковай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць у Акадэміі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Перспектыўным планам навукова-даследчых і навукова-метадычных работ, у якім адлюстраваны актуальныя напрамкі даследаванняў, а таксама прыярытэты развіцця навуковых школ Акадэміі. Мэтай названай дзейнасці з’яўляецца павышэнне навуковага і навукова-метадычнага патэнцыялу Акадэміі шляхам правядзення навукова-даследчых работ, навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, ажыццяўлення публікацый, укаранення вынікаў навукова-даследчай работы ў адукацыйны працэс.

Навукова-даследчая дзейнасць у Акадэміі ажыццяўляецца шляхам:

  • даследаванні комплексных праблем у галіне музычнага мастацтва, музычнай адукацыі і прафесійнай выканальніцкай творчасці;
  • правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў, адукацыйных праектаў, конкурсаў;
  • абмену вопытам навуковай, метадычнай і творчай работы.

На сёняшній дзень арганізацыйная структура навуковай дзейнасці Акадэміі  уключае ў сябе: вучоную раду, дысертацыйную раду, навукова-даследчы аддзел, праблемную навукова-даследчую лабараторыю, аспірантуру, дактарантуру, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, кабінет традыцыйных музычных культур, студэнцкае навукова-творчае таварыства.

Тройчы – у 2013, 2018, 2023 гг. установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» была акрэдытавана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў якасці навуковай арганізацыі.

Навукова-даследчая работа (далей – НДР) з’яўляецца адным з відаў дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу (далей – ПВС) і студэнтаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і арганізавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб навуковай дзейнасці» ад 21.10.1996 № 708-XIII, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011 № 243-3, Палажэннем аб установе вышэйшай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2012 № 93, Інструкцыяй аб парадку арганізацыі работы студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2006 № 27, Стандартам акадэміі СТА П 7.5.1.–2012, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі і дакументамі, якія рэгулююць навуковую і інавацыйную дзейнасць.

У Акадэміі функцыянуе Навукова-даследчы аддзел (НДА).

Задачы  НДА:

  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на атрыманне новых ведаў;
  • эфектыўная падрыхтоўка спецыялістаў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • забеспячэнне распрацоўкі і рэалізацыі прапаноў па стымуляванні і далейшым удасканаленні навукова-даследчай дзейнасці Акадэміі ў адпаведнасці з прынцыпам бесперапыннай інтэграцыі навукі, адукацыі і вытворчасці;
  • камерцыялізацыя (укараненне) вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак;
  • садзейнічанне ў падрыхтоўцы і рэалізацыі навуковых праектаў прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі;
  • аказанне кансультацыйных і навукова-адукацыйных паслуг па асноўных напрамках дзейнасці Акадэміі;
  • развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • садзейнічанне функцыянаванню Сістэмы менеджменту якасці Акадэміі.

У адпаведнасці з Перспектыўным планам навукова-даследчых і метадычных работ установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” на 2016-2020 гг. і Перспектыўным планам навукова-даследчых і навукова-метадычных работ установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” на 2020-2025 гг. кафедрамі і іншымі структурнымі падраздзяленнямі акадэміі вядзецца навукова-даследчая работа па 6 напрамках фундаментальных даследаванняў.

У Акадэміі функцыянуюць 4 навукова-педагагічныя школы, якія атрымалі нацыянальнае і міжнароднае прызнанне і адыгрываюць істотную ролю ў развіцці айчыннай музычнай навукі, адукацыі і культуры:

  • Навуковая школа гістарычнага музыказнаўства і беларусістыкі. Галоўнымі напрамкамі адукацыйнай і навуковай дзейнасці школы з’яўляецца вывучэнне гісторыі айчыннай і замежнай музыкі, гісторыі рускай музыкі, гісторыі музыкі краін Еўразіі, гісторыі музычных культур свету. Эстэтыка-філасофскія і стылістычныя бакі творчасці беларускіх кампазітараў вывучаюцца кантэкстна ў сістэме сусветных мастацкіх каштоўнасцей.
  • Навуковая школа тэарэтычнага музыказнаўства. Адным з асноўных навуковых напрамкаў школы з’яўляецца вывучэнне гісторыка-тэарэтычных праблем сусветнай і беларускай музычнай культуры, актуальных праблем музычных форм, жанраў, гукавышыннай арганізацыі, мелодыі, фактуры, паліфаніі і музычнай псіхалогіі.
  • Навуковая школа ў галіне этнамузыкалогіі. Спектр даследаванняў прадугледжвае ўсебаковы ахоп праяў музычнай культуры Беларусі і адпаведныя спецыялізацыі: – музычная фалькларыстыка, народна-музычнае інструментазнаўства, музычная палеаграфія, музычнае краязнаўства, музычная тэксталогія, музычная сацыялогія. У рэчышчы абазначаных напрамкаў праводзіцца навукова-даследчая і выкладчыцкая работа, вядзецца падрыхтоўка аспірантаў і суіскальнікаў.
  • Навуковая школа музычнай педагогікі, тэорыі і гісторыі выканальніцкага мастацтва. Галоўная задача школы заключаецца ў стварэнні навуковай і навукова-метадычнай базы для ўдасканалення педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў Акадэміі, ажыццяўляецца распрацоўка асноў методыкі выкладання дысцыплін спецыяльнага цыкла на розных узроўнях прафесійнай музычнай адукацыі для ўсіх спецыяльнасцей.

Сёння ў акадэміі музыкі ажыццяўляюць сваю дзейнасць 12 творчых школ:

  • Кампазітарская
  • Фартэпіяннага выканальніцтва
  • Харавога дырыжыравання
  • Аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
  • Вакальнага выканальніцтва
  • Выканальніцтва на струнных смычковых інструментах
  • Канцэртмайстарскага майстэрства
  • Камерна-інструментальнага выканальніцтва
  • Выканальніцтва на медных духавых і ўдарных інструментах
  • Выканальніцтва на драўляных духавых інструментах
  • Выканальніцтва на струнных народных інструментах
  • Баяннага і акардэоннага выканальніцтва