- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Навука

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”
(далей – Академія) – адзін з найбуйнейшых даследчых цэнтраў у галіне гуманітарных навук – музыказнаўства, фальклору, эстэтыкі, музычнай педагогікі. Акадэмія арганізуе навукова-метадычныя канферэнцыі па музычнай адукацыі і выканальніцкім мастацтве, тэорыі і гісторыі музыкі.

Вядзецца вялікая работа па выданні навуковых прац і тэматычных зборнікаў артыкулаў, навучальных дапаможнікаў і навучальных праграм, музычных падручнікаў і партытур.

У акадэміі працуюць дактары навук: К.М. Дулава, У.П. Скараходаў, М.У. Шыманскі, В.Л. Яканюк, І.Ф. Двужыльная.

Выпускнікі Акадэміі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры.

У навучальнай установе дзейнічае студэнцкае навукова-творчае таварыства і Савет маладых навукоўцаў.

Навуковая дзейнасць Акадэміі

Згодна з часткай 4 Статута Акадэміі (Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2021 № 148) адной з асноўных функцый установы вышэйшай адукацыі з’яўляецца ўдзел у навуковай і інавацыйнай дзейнасці. У адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам «Віды эканамічнай дзейнасці» (АКРБ 005 – 2011 ад 05.12.2011 №85) і п. 21 Статута Акадэмія ажыццяўляе навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук.

Навуковая дзейнасць Акадэміі вядзецца ў адпаведнасці з профілямі адукацыі «Мастацтва і дызайн» і «Гуманітарныя навукі» ў галінах навукі «Гуманітарныя навукі» і «Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі», а таксама ў адпаведнасці з рэалізацыяй прыярытэтаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года (прыярытэт «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», накіраваны на фарміраванне якаснай сістэмы адукацыі: абнаўленне зместу і структуры адукацыі); пункта 6 «Забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы ў частцы сацыягуманітарнай, эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі (чалавек, грамадства і дзяржава, гісторыя, культура, адукацыя і маладзёжная палітыка і інш.») Прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 07.05.2020 № 156.

Навуковая дзейнасць Акадэміі вядзецца па наступных напрамках:

Навуковая дзейнасць у Акадэміі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Перспектыўным планам навукова-даследчых і навукова-метадычных работ, у якім адлюстраваны актуальныя напрамкі даследаванняў, а таксама прыярытэты развіцця навуковых школ Акадэміі. Мэтай названай дзейнасці з’яўляецца павышэнне навуковага і навукова-метадычнага патэнцыялу Акадэміі шляхам правядзення навукова-даследчых работ, навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, ажыццяўлення публікацый, укаранення вынікаў навукова-даследчай работы ў адукацыйны працэс.

Навукова-даследчая дзейнасць у Акадэміі ажыццяўляецца шляхам:

На сёняшній дзень арганізацыйная структура навуковай дзейнасці Акадэміі  уключае ў сябе: вучоную раду, дысертацыйную раду, навукова-даследчы аддзел, праблемную навукова-даследчую лабараторыю, аспірантуру, дактарантуру, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, кабінет традыцыйных музычных культур, студэнцкае навукова-творчае таварыства.

Тройчы – у 2013, 2018, 2023 гг. установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» была акрэдытавана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў якасці навуковай арганізацыі.

Навукова-даследчая работа (далей – НДР) з’яўляецца адным з відаў дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу (далей – ПВС) і студэнтаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і арганізавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб навуковай дзейнасці» ад 21.10.1996 № 708-XIII, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011 № 243-3, Палажэннем аб установе вышэйшай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2012 № 93, Інструкцыяй аб парадку арганізацыі работы студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2006 № 27, Стандартам акадэміі СТА П 7.5.1.–2012, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі і дакументамі, якія рэгулююць навуковую і інавацыйную дзейнасць.

У Акадэміі функцыянуе Навукова-даследчы аддзел (НДА).

Задачы  НДА:

У адпаведнасці з Перспектыўным планам навукова-даследчых і метадычных работ установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” на 2016-2020 гг. і Перспектыўным планам навукова-даследчых і навукова-метадычных работ установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” на 2020-2025 гг. кафедрамі і іншымі структурнымі падраздзяленнямі акадэміі вядзецца навукова-даследчая работа па 6 напрамках фундаментальных даследаванняў.

У Акадэміі функцыянуюць 4 навукова-педагагічныя школы, якія атрымалі нацыянальнае і міжнароднае прызнанне і адыгрываюць істотную ролю ў развіцці айчыннай музычнай навукі, адукацыі і культуры:

Сёння ў акадэміі музыкі ажыццяўляюць сваю дзейнасць 12 творчых школ: