Кіраўнік аддзела: Баранкевіч Лілія Фаільеўна
Кантактны тэлефон: +375 17 342 97 96
Электронны адрас: nio@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (навучальны корпус №1), каб. 219, 407
Навукова-даследчы аддзел (НДА) створаны 1 лютага 2013 года. НДА з’яўляецца структурным падраздзяленнем Акадэміі, якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Акадэміі і кіраванне ёю.
Асноўнымі мэтамі і задачамі НДА з’яўляюцца:
- арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на атрыманне і прымяненне новых ведаў, а таксама эфектыўную падрыхтоўку спецыялістаў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, педагагічных работнікаў;
- забеспячэнне развіцця цэласнай і эфектыўнай сістэмы навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці шляхам выкарыстання прынцыпу непарыўнага функцыянавання навукі, адукацыі і вытворчасці;
- прыярытэтнае правядзенне навуковых даследаванняў, накіраваных на ўдасканаленне сістэмы адукацыі ўсіх узроўняў;
- аказанне навуковых і кансультацыйных паслуг;
- камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак;
- ажыццяўленне маркетынгу навуковых даследаванняў і распрацовак;
- развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- забеспячэнне цеснай сувязі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці з адукацыйным працэсам.
Падраздзяленне выконвае наступныя функцыі:
- каардынуе ажыццяўленне навуковай дзейнасці кафедрамі, структурнымі падраздзяленнямі акадэміі, часовымі навуковымі калектывамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі акадэміі;
- ажыццяўляе кантроль за выкананнем планаў навуковай дзейнасці ў Акадэміі;
- удзельнічае ў арганізацыі міжнародных навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў і да т.п.), якія праходзяць у Акадэміі;
- збірае, праводзіць першапачатковую экспертызу і перадае ў рэдакцыйна-выдавецкі аддзел матэрыялы навуковых мерапрыемстваў, а таксама артыкулаў педагогаў акадэміі для публікацыі;
- забяспечвае змястоўнае напаўненне афіцыйнага сайта акадэміі, яго аператыўнае абнаўленне;
- на базе аддзела рыхтуецца да выдання навукова-тэарэтычны часопіс «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», выпускі якога фарміруюцца два разы на год. У аддзеле ідзе падрыхтоўка матэрыялаў для выдання зборнікаў «Навуковыя працы акадэміі музыкі» (у год выходзіць 3 выпускі). Гэтыя два выданні Акадэміі музыкі ўнесены Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Сёння у НДА працуюць:
- загадчык аддзела – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Л. Ф. Баранкевіч;
- старшы навуковы супрацоўнік ‑ кандыдат мастацтвазнаўства І. У. Пілатава;
- навуковы супрацоўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І. Ю. Аношка;
- спецыяліст В. А. Варабей.