Аддзелы

РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІ АДДЗЕЛ

Начальнік аддзела: Казіміраў Міхаіл Анатольевіч
Электронны адрас: 
izdatel@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (навучальны корпус №1), каб. 406


Выдавецкая дзейнасць у Акадэміі музыкі ажыццяўляецца з 1989 г., калі ў структуры ВНУ з’явіўся рэдакцыйна-выдавецкі сектар з адзіным рэдактарам Нінай Іванаўнай Копысавай. У 1998 г. сектар быў пераўтвораны ў рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, які ўзначаліў выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Міхаіл Анатольевіч Казіміраў. У штаце аддзела працуюць рэдактары Марына Ігараўна Клястова, Святлана Міхайлаўна Рыбарава, Юлія Вітальеўна Шабан.

У снежні 1997 г. акадэмія атрымала выдавецкую ліцэнзію. Штогод рэдакцыйна-выдавецкі аддзел выпускае значную па аб’ёме і высокую па якасці кніжную прадукцыю – вучэбную, неабходную ў сістэме прафесійнай музычнай адукацыі, і навуковую, важную з пункта гледжання ўмацавання пазіцый беларускага музыказнаўства. У 2005 г. журнал «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» і «Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (у шасці серыях) зацверджаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

За перыяд з 2017 па 2022 г. у выдавецтве акадэміі выйшла 18 зборнікаў навуковых прац, 12 нумароў журнала «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», 3 зборнікі артыкулаў, 1 вучэбнік, 11 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 манаграфіі, 25 нотных выданняў, 6 выданняў у жанры лекцый, 2 хрэстаматыі, 2 навуковыя даследаванні, школа ігры на трубе, матэрыялы канферэнцый, практыкум, 25 метадычных распрацовак, буклет да 85-годдзя акадэміі (агульны аб’ём выдадзенай прадукцыі – 1180 друкаваных аркушаў).


Парадак падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў

Парадак прадстаўлення рукапісаў у рэдакцыйна-выдавецкі аддзел і працы з імі

pic pic pic