Навука

Ініцыятыўныя тэмы кафедр

Важным напрамкам навуковай работы ў Акадэміі з’яўляецца забеспячэнне навуковай дзейнасці кафедр, выкананне ініцыятыўных тэм у другой палове нагрузкі ППС кафедр. Вынікам навуковай дзейнасці становіцца публікацыя навуковых артыкулаў, складанне і навуковае рэдагаванне зборнікаў навуковых прац, а таксама напісанне манаграфій, праца над нотнымі выданнямі, выступленні на навуковых канферэнцыях і інш.

У 2018-м годзе ў БелІСА былі зарэгістраваны 4 кафедральныя ініцыятыўныя тэмы:

1. Анталагічныя асновы музычнага мастацтва ў кантэксце праблем сучаснага беларускага тэарэтычнага музыказнаўства (кафедра тэорыі музыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Цітова Т.А., 2018-2020, № ГР 20181482).

У выніку даследавання было ажыццёўлена абагульненне дасягненняў беларускай музыказнаўчай навукі, выяўлены, ахарактарызаваны, звязаныя з агульнасусветнымі мастацкімі працэсамі асноўныя напрамкі актуальных даследаванняў у галіне тэорыі музыкі; актуалізаваны метадалагічныя падставы музыказнаўчага аналізу, якія вызначаюць адзінства анталагічнага базісу тэндэнцый развіцця акадэмічнага музычнага мастацтва Беларусі і свету, удакладнена сучасная парадыгма фундаментальных паняццяў і тэрмінаў тэорыі музыкі («жанр», «стыль», «кампазіцыя», «тэматызм» і інш.), якія ўпісваюць нацыянальнае мастацтва ў кантэкст сусветнага на адзінай метадалагічнай платформе; уключаны ў навуковы кантэкст сучаснай тэорыі найноўшыя сачыненні беларускіх кампазітараў, ахарактарызаваныя з пазіцый семантыкі і паэтыкі сучаснай кампазітарскай творчасці; даследаваны асноўныя кампазіцыйныя тэхнікі, актуальныя для пачатку ХХІ стагоддзя; пазначаны метадычна мэтазгодныя шляхі ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці музычна-педагагічнай дзейнасці (на прыкладзе распрацоўкі і ўкаранення дысцыпліны «харавое сальфеджыа»), які прапануе адзін са шляхоў выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў не толькі ў пазнавальнай, але таксама ў сэнсарна-слухавой і музычна-выканальніцкай (творчай ) дзейнасці. Навуковыя вынікі тэмы знайшлі адлюстраванне ў выданні:

Современное белорусское композиторское творчество (семантика, поэтика, техники композиции). Актуальные проблемы музыкального интонирования / сост. Т.А. Титова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 53. Серия 3, Вопросы теории музыки. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2021. – 166 с.

2. Прафесійная падрыхтоўка музыкантаў-выканаўцаў у вышэйшай музычнай школе: тэорыя і практыка (кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, навуковы кіраўнік – доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В.Л., 2018-2020, № ГР 20181480);

Вынікі даследавання зафіксаваны ў: 20 навучальных праграмах; 77 навуковых артыкулах; 5 кандыдацкіх дысертацыях; 24 магістарскіх дысертацыях; 130 навуковых дакладах на канферэнцыях. Сярод публікацый, выкананых падчас працы над ініцыятыўнай тэмай:

Вопросы теории и практики профессиональной подготовки музыкантов-исполнителей / сост. В. Л. Яконюк, И. Ю. Оношко; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 49. Серия 5, Вопросы истории и теории исполнительского искусства. Музыкальная педагогика. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2020. – 220 с.

3. Харавое мастацтва Беларусі XX – пачатку XXI стст.: тэорыя, практыка і актуальныя формы мастацкага кантэксту (кафедра харавога дырыжыравання, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Герасімовіч С.С., 2018-2020, № ГР  20181483);

У выніку даследавання былі апублікаваны навуковыя артыкулы, адбыліся выступленні на канферэнцыях, падрыхтаваны зборнікі артыкулаў:

Хоровое искусство Беларуси XX – начала XXI в.: теория, практика и актуальные формы художественного контекста: Ч. 1: Хоровая музыка белорусских композиторов XX – начала XXI в.: вопросы формообразования, жанра, стиля: материалы конференций / сост.: С. С. Герасимович; редкол.: С.С. Герасимович и др. – Минск: Белорус. гос. академия музыки, 2021. – 164 с.

4. Музычная культура Беларусі і сусветны музычны працэс: на шляху да нацыянальнай самаідэнтыфікацыі (кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алейнікава Э. А., 2018-2022, №ГР  20181481).

Большасць матэрыялаў узбагачае змест навучальных дысцыплін, якія чытаюцца ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» («Гісторыя беларускай музыкі», «Гісторыя музыкі краін Еўразіі», «Гісторыя замежнай музыкі», «Музычны фальклор», «Гісторыя беларускай літургічнай музыкі», «Музычная тэксталогія» і інш.), выкарыстоўваюцца ў дзейнасці факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Акадэміі. Найбольш значныя вынікі абагульнены ў зборніку навуковых артыкулаў кафедры:

«Музыкальная культура Беларуси: национальный “голос” в художественной партитуре мира»/ сост. Е.В. Лисова, Э.А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 55. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2022. – 218 c.

 

Сёння ў Акадэміі вядзецца работа над наступнымі ініцыятыўнымі тэмамі кафедр:

1. Актуальныя напрамкі ўдасканалення методыкі выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін у ВНУ (кафедра тэорыі музыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Парахаўнічэнка М.Я., 2022-2026 гг., № ГР 20221626).

Мэта задання – разгляд і сістэматызацыя актуальных напрамкаў удасканалення сучаснай методыкі выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

2. Практыка-арыентаваная накіраванасць зместу гістарычных (музычнае выканальніцтва) і псіхалагічных дысцыплін I і II ступеняў вышэйшай музычнай адукацыі. Тэорыя. Метадалогія. Методыка (кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аношка І.Ю., 2022-2026 гг., № ГР 20221629).

Мэта даследавання – навуковае абгрунтаванне і сістэматызацыя практыка-арыентаванай накіраванасці зместу гістарычных (музычнае выканальніцтва) і псіхолага-педагагічных дысцыплін першай і другой ступеняў вышэйшай музычнай адукацыі.

3. Каштоўнасныя арыентацыі творчай асобы ў духоўна-маральнай і сацыякультурнай прасторы (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, навуковы кіраўнік – дацэнт Сазановіч Н.В., 2022-2026 гг., № ГР 20221631).

Мэта работы – аналіз сістэмы каштоўнасных арыентацый творчай асобы ў духоўна-маральнай і сацыякультурнай прасторы беларускага грамадства ў XXI стагоддзі, вызначэнне каштоўнасці музыкі ва ўзаемасувязі анталагічнага статусу і аксіялагічнага падыходу да форм яе спасціжэння, зместу музычнага твора з пункту гледжання маральна-эстэтычных катэгорый; цэласны, канцэптуальны разгляд узаемасувязі працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным музычным мастацтве Беларусі, выяўленне спецыфікі і прызначэння музычнага мастацтва ў соцыуме і ў сістэме відавай тыпалогіі мастацтва.

4.  Традыцыі беларускай баянна-акардэоннай школы ў сучаснай сістэме музычнай адукацыі: выканальніцкі і педагагічны аспекты (кафедра баяна і акардэона, навуковы кіраўнік – дацэнт Шувалаў А.А., 2022-2026 гг., № ГР 20221630).

Мэта задання – выяўленне і сістэматызацыя педагагічных і выканальніцкіх традыцый баяннай (акардэоннай) школы ў кантэксце сучаснай прафесійнай адукацыі.

5. Выканальніцкая інтэрпрэтацыя музыкі XX-XXI стст. для духавых і ўдарных інструментаў у кантэксце праблем сучаснага выканальніцкага мастацтва: тэорыя, практыка, методыка  (кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў, навуковы кіраўнік – прафесар Кліндухова Л.М., 2022-2026 гг., № ГР 20221628).

Мэта задання – даследаванне пытанняў выканальніцкай інтэрпрэтацыі сучаснай музыкі для духавых інструментаў у кантэксце выкладання спецыяльнага курса ў музычных навучальных установах.

6. Формы рэпрэзентацыі і канцэртнай практыкі харавога выканальніцкага мастацтва сучаснасці ў кантэксце навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу спецыялізаваных ВНУ і УССА (кафедра харавога дырыжыравання, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Герасімовіч С.С., 2022-2026 гг., №ГР 20221627).

Мэта даследавання – разгляд і сістэматызацыя актуальных напрамкаў і форм канцэртна-выканальніцкай дзейнасці ў сферы акадэмічнага харавога выканальніцкага мастацтва.