Гранты

Конкурсы. Гранты

Конкурс сумесных навуковых праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Мангольскага фонду навукі і тэхналогіі “БРФФД – МФНТ-2024”

Кірунак: грамадскія і гуманітарныя навукі.
Тэрмін падачы заяўкі – не пазней за 14 лістапада 2023 г. (да 17.00)
Заяўкі на конкурс падаюцца адначасова ў БРФФД і МФНТ у адпаведнасці з устаноўленымі ў іх формамі, беларускімі вучонымі – у БРФФД, мангольскімі – у МФНТ.
У БРФФД прымаюцца заяўкі вучоных, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і працуюць у арганізацыях-рэзідэнтах Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у складзе кожнага беларускага калектыву выканаўцаў праекта павінна быць не менш за аднаго маладога вучонага ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 г., які мае не менш за адну апублікаваную навуковую працу).

Спасылка на ўмовы конкурсу:
https://fond.bas-net.by/if215_.html

Конкурс сумесных навуковых праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Мангольскага фонду навукі і тэхналогіі “БРФФД – МФНТ-2024”

Кірунак: грамадскія і гуманітарныя навукі.
Заяўкі на конкурс падаюцца адначасова ў БРФФД і МФНТ у адпаведнасці з устаноўленымі ў іх формамі, пры гэтым беларускімі вучонымі – у БРФФД, мангольскімі – у МФНТ.
У БРФФД прымаюцца заяўкі вучоных, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і працуюць у арганізацыях, што з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у складзе кожнага беларускага калектыву выканаўцаў праекта павінна быць не менш за аднаго маладога вучонага (да іх прыраўноўваюцца навуковыя і навукова-педагагічныя работнікі, дактаранты (суіскальнікі), аспіранты (суіскальнікі), магістранты і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія маюць не менш за адну апублікаваную навуковую працу) ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 г.
Заяўкі ў БРФФД прадстаўляюцца на рускай ці беларускай мове.
Заяўкі на конкурс афармляюцца праз АІС “БРФФД” не пазней за 14 лістапада 2023 г. (да 17.00).Папяровы варыянт заяўкі для рэгістрацыі накіроўваецца ў Выканаўчую дырэкцыю БРФФД толькі паштовым адпраўленнем не пазней за 17 лістапада 2023 года (дата вызначаецца па штэмпелі на паштовым адпраўленні).
Спасылка на ўмовы конкурсу:
https://fond.bas-net.by/if215_.html