Аб акадэміі

Ідэалагічная работа

Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі рэалізуецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і праводзіцца ў рамках дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Ідэалагічная работа арыентавана на засваенне студэнцкай моладдзю асноватворных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, і фарміраванне актыўнай грамадзянскай і асобаснай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.

У Акадэміі створана ідэалагічная вертыкаль, якая складаецца з наступных звёнаў:

Ва УВА ўкараняюцца новыя канцэптуальныя ідэі развіцця студэнцкага самакіравання. Гэтыя ідэі звязаныя з падрыхтоўкай маладых спецыялістаў, адукацыя якіх адпавядае сучасным патрабаванням сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на рынку працы, дзе запатрабаванымі аказваюцца спецыялісты з такімі асобаснымі якасцямі, як кампетэнтнасць, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць, талерантнасць, крэатыўнасць, адаптыўнасць, добразычлівасць, працаздольнасць.

На ўзмацненне патрыятычнага выхавання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі накіраваны ўвесь комплекс грамадзянска-палітычных, агульнаакадэмічных мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Дня горада, Дня Маці, Дня абаронцы Айчыны, Дня Перамогі, Дня Канстытуцыі, Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, а таксама дзён факультэтаў, свята прысвячэння ў першакурснікі і інш. У якасці інфармацыйнага забеспячэння ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу ў навучальных карпусах і інтэрнаце перыядычна абнаўляюцца стэнды «Ідэалагічная праца», «Здаровы лад жыцця», «Сацыяльна-псіхалагічная служба інфармуе», у электронным варыянце выходзіць газета «Беларускі музыка». Рэгулярна абнаўляецца рубрыка сайта «Прафілактычная работа». Кожны трэці чацвер месяца ў Акадэміі праходзяць дні інфармавання па тэмах, рэкамендаваных Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі і студэнты прымаюць актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскіх мерапрыемствах, удзельнічаюць у патрыятычных гарадскіх акцыях грамадзянскай і патрыятычнай накіраванасці. Аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з куратарамі студэнцкіх груп арганізуюць экскурсіі і паходы ў музеі і іншыя культурна-гістарычныя месцы Мінска і Беларусі. Сярод іх – удзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, сярод якіх:

  • экскурсіі ў Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Дзяржаўны музей беларускай літаратуры, Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» , Нацыянальную бібліятэку, экскурсіі па Мінску «Ход стагоддзяў» і «Сляды гісторыі», экскурсіі ў Нясвіж, Мір, па замках і касцёлах Гродзенскай вобласці;
  • урачыстае ўскладанне кветак на плошчы Перамогі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, наведванне мемарыяльнага комплексу «Востраў Мужнасці і Смутку», удзел у дэманстрацыі працоўных 1 мая;
  • віншаванне З Днём маці працуючых у Акадэміі жанчын-маці;
  • цырымоніі адкрыцця і закрыцця міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»;
  • удзел у святочных мерапрыемствах да Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 

Даведачная інфармацыя аб Рэспубліцы Беларусь

Афіцыйны сайт аб Рэспубліцы Беларусь: https://www.belarus.by
Спецыяльны раздзел на афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: http://www.president.gov.by/

 

2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці

https://vsebel.by.

 

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб
Дзяржаўны сцяг
Дзяржаўны гімн
Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь – сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту

 

ДАКУМЕНТАЦЫЯ

Перспектыўны план па ІР у працоўным калектыве на 2022
Комплексны ПЛАН ІВР на 2021-2022 навучальны год

 

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА

15.10.2020 РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ – САЦЫЯЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА: СУТНАСЦЬ І АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЯРЖАЎНАЙ САЦЫЯЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ

19.11.2020 ГРАМАДСКІ ДЫЯЛОГ – АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ

21.01.2021 АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ «БЕЛАРУСЬ – ГЭТА МЫ»

18.03.2021 15 САКАВІКА – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15.04.2021 ЗАХАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ АБ ПЕРАМОЗЕ САВЕЦКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

20.05.2021 АСНОЎНЫЯ АСПЕКТЫ ПРАФІЛАКТЫКІ КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

17.06.2021 РОЛЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ Ў ФАРМІРАВАННІ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ

07.2021 ВАКЦЫНАЦЫЯ ЯК ЭФЕКТЫЎНЫ СПОСАБ ПРОЦІДЗЕЯННЯ РАСПАЎСЮДЖВАННЮ КАРОНАВІРУСНАЙ ІНФЕКЦЫІ

19.08.2021 КЛЮЧАВЫЯ АСПЕКТЫ «ВЯЛІКАЙ РАЗМОВЫ З ПРЭЗІДЭНТАМ»

17.09.2021 ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

20.10.2021 ДОБРААХВОТНАЕ СТРАХАВАННЕ ДАДАТКОВАЙ НАЗАПАШВАЛЬНАЙ ПЕНСІІ – ДАСТУПНЫ СПОСАБ ПАВЫСІЦЬ ДАХОД У ПЕНСІЙНЫМ УЗРОСЦЕ

18.11.2021 МЕДЫЯКУЛЬТУРА І МЕДЫЯСПАЖЫВАННЕ Ў БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДСТВЕ

16.12.2021 КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – ПАЛІТЫКА-ПРАВАВЫ ПАДМУРАК АДЗІНСТВА НАРОДА І ЯГО САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕНАСЦІ

«КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЯК АСНОВА АДЗІНСТВА НАЦЫІ І ЗАХАВАННЯ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ НАРОДА»

17.02.2022 КЛЮЧАВЫЯ АСПЕКТЫ ПАСЛАННЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ А. Р. ЛУКАШЭНКІ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ І НАЦЫЯНАЛЬНАМУ СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«АБ ГЕНАЦЫДЗЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ»