Ганаровыя члены Акадэміі

Васільеў Аляксей Мікалаевіч

(нар. 1971)

Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2023)

Расійскі выканаўца (віяланчэль), дырыжор, педагог, музычны і грамадскі дзеяч. Прафесар (2021). Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018). Рэктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава (з 2015). Лаўрэат міжнароднага конкурса (1995, г. Трапані, Італія).

Нарадзіўся 22 студзеня 1971 года ў горадзе Ленінградзе, РСФСР. Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класе віяланчэлі ў А. П. Нікіціна (1995). З’яўляўся артыстам Заслужанага калектыва Расіі Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай філармоніі пад кіраўніцтвам Ю.Х. Цемірканава і выкладчыкам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, а таксама Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры кансерваторыі. З 2004 па 2005 выконваў абавязкі канцэртмайстра групы віяланчэлей Заслужанага калектыва Расіі. У якасці саліста выступаў з Заслужаным калектывам Расіі Акадэмічным сімфанічным аркестрам Санкт-Пецярбургскай філармоніі, Сімфанічным аркестрам Акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга, Сімфанічным аркестрам Санкт-Пецярбурга, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам. А. М. Васільеў супрацоўнічаў з шматлікімі вядомымі дырыжорамі (Л. Корхіным, А. Чарнушанка, Р. Мартынавым, А. Паўлавічусам і інш.).

З 2006 года – дырэктар Санкт-Пецярбургскага музычнага каледжа  імя М. А. Рымскага-Корсакава. З 2007 па 2009 – дэкан аркестровага факультэта Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 2006 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта, з 2016 года займае пасаду прафесара.

У 2016 г. абраны, у снежні 2021 г. пераабраны на пасаду рэктара Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава.

У лютым 2008 г. А. М. Васільеў пачаў працаваць выкладчыкам аркестровага класа ў каледжы імя М.А. Рымскага-Корсакава, з гэтага моманту Сімфанічны аркестр каледжа з нязменным поспехам неаднаразова выступаў у зале Акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга, Малой зале Санкт-Пецярбургскай філармоніі, Малой зале Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, Канцэртнай зале Марыінскага тэатра.

А. М. Васільеў рэгулярна праводзіць майтар-класы ігры на віяланчэлі ў Расіі і за мяжой. З’яўляецца членам журы шматлікіх музычных конкурсаў:

  • Міжнародны конкурс піяністаў імя Марта Саара, г.Сууре-Яані (Эстонія), 2018;
  • III Усерасійскі музычны конкурс, г. Масква, 2018;
  • XI Міжнародны юнацкі конкурс імя П.І. Чайкоўскага, г. Масква, 22.10.2022–14.01.2023.

Узнагароды:

  • Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018).

Інфармацыйныя і дадатковыя рэсурсы:

сайт Санкт-Пецярбурскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава

відэазапіс тэлеперадачы «Пецярбурскія сустрэчы» з удзелам А. М. Васільева

pic pic pic