Творчыя калектывы

Ансамбль народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Мастацкі кіраўнік Л.І. Чарняк

Ансамбль народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў арганізаваны ў рамках навучальнай дысцыпліны «Ансамбль». Склад у розныя гады мяняўся (дуэты, трыа, квартэты, квінтэт). Паступова назапашваўся рэпертуар, удасканальвалася выканальніцкае майстэрства ансамбля. Ён стаў актыўным удзельнікам музычнага жыцця не толькі акадэміі музыкі, але і рэспубліканскіх творчых праектаў і конкурсаў. Так, у 2012 г. квартэт народных інструментаў у складзе І.Карнажыцкай, Я.Барышчык, П.Лаўца і С.Гурэнды атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Паўднёвы экспрэс» (г. Кіеў), а ў 2013 г. дыплом І ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Славянскія сустрэчы» (г. Мінск). Ансамбль народных інструментаў у складзе В.Чыж, А.Собаль, І.Лукашэвіч, К.Казлоўскай, У.Кірчанкі, А.Паўловіча, М.Трутко прыняў удзел у II Міжнародным конкурсе баяністаў і акардэаністаў «Acco Premium – 2018» і стаў лаўрэатам I прэміі.

Сёння ў складзе калектыву 13 чалавек. У рэпертуары ансамбля творы розных эпох, стыляў і жанраў. Асобае месца займаюць творы сучасных беларускіх кампазітараў.

Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць:

– выступленне ансамбля на сустрэчы з дэлегацыяй сірыйскіх студэнтаў (с. «Нарач»);

– выступленне ансамбля на канферэнцыі, прысвечанай памяці Л.С. Мухарынскай;

– выступленне ансамбля на ўрачыстай частцы VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І. Жыновіча;

– канцэрт ансамбля на «Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі» (НАН Рэспублікі Беларусь);

– канцэрт ансамбля ў ТЮГу;

– выступленне ансамбля народных інструментаў на «Калядных сустрэчах» (БДАМ);

– выступленне ансамбля народных інструментаў акадэміі музыкі на фестывалі «Велікодныя сустрэчы» (Мінск);

– канцэрт ансамбля народных інструментаў акадэміі музыкі (Музычная гасцёўня);

– удзел ансамбля народных інструментаў акадэміі музыкі у міжнародным праекце «Дзень дамбры» (Акадэмія музыкі, зала імя В. В. Роўды);

– выступленне ансамбля на творчым вечары Л.І. Чарняка (БДФ, зала імя Г.Шырмы);

-выступленне ансамбля на ўрачыстым адкрыцці тэматычнай пляцоўкі «Пояс Адзінства» (Палац Незалежнасці);

– выступленне ансамбля на канцэрце памяці Г.І. Жыхарава;

– выступленне ансамбля на Велікодным фестывалі (Палац мастацтваў);

-выступленне ансамбля на Пакроўскім фестывалі «Радасць» (Свята-Елісавецінскі манастыр, г. Мінск);

– удзел калектыву ў святочным канцэрце, прысвечаным 78-годдзю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;

– удзел ансамбля ў канцэрце «Працяг дынастыі» да 85-годдзя з дня нараджэння Д. Смольскага.

– У 2021 г. ансамбль народных інструментаў атрымаў падзяку рэктара БДАМ К.М. Дулавай за ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Пояс Адзінства».

– У 2023 годзе ансамбль стаў лаўрэатам I ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Славянскія сустрэчы» (Россия).

pic pic pic