Ганаровыя члены Акадэміі

Краўчынскі Станіслаў / Krawczyński Stanisław

Польскі дырыжор, прафесар музычнага мастацтва, рэктар Акадэміі музыкі ў Кракаве (2004-2012, 2016-2020). Ганаровы прафесар беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2018 года).

Нарадзіўся 20 верасня 1955 года ў пас. Перспектыўным Краснаярскага краю (РСФСР). Скончыў з адзнакай Кракаўскую музычную акадэмію. 18.04.2001 г. атрымаў званне прафесара музычнага мастацтва.

С. Краўчынскі з’яўляўся кіраўніком харавых калектываў Польскага радыё і тэлебачання ў Кракаве і Кракаўскай філармоніі. Выступаў у тэатры La Scala ў Мілане, у Teatro Regio ў Турыне, у Акадэміі Св. Сесіліі у Рыме (Аcademie nationale di Santa Cecilia), у канцэртных залах ЮНЕСКА ў Парыжы, Beethoven Hall у Штутгарце, Brucknerhaus ў Лінцы. У 1986 годзе ён стаў дырыжорам Capella Cracoviensis.

Выконваў прэм’еры твораў многіх кампазітараў, у тым ліку Збігнева Буярскага, Генрыха Мікалая Гарэцкага, Марэка Стахоўскага і Генрыка Яна Ботара.

Як акадэмічны выкладчык працаваў у роднай Музычнай акадэміі, дзе стаў прафесарам у Інстытуце харавога дырыжыравання, музычнай адукацыі і рытмікі. У 1995 годзе С. Краўчынскі абраны загадчыкам харавой кафедры, а затым – кафедры хоразнаўства. У 1999 годзе ён заняў пасаду дэкана факультэта музычнай адукацыі. У 2004-2012 гг. і 2016-2020 з’яўляўся рэктарам Музычнай акадэміі ў Кракаве.

С. Краўчынскі з’яўляецца уладальнікам

  • Кавалерскага ордэна Крыжа Адраджэння Польшчы (Кrzyż Кawalerski Order Odrodzenia Polski)
  • Залатога Крыжа Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi)
  • Срэбнага медаля “Zasłużony Kulturze Gloria Artis”
  • знака “Honoris Gratia”
  • узнагароды за выдатныя дасягненні ў выкладанні
  • ўзнагароды імя Ежы Курчэўскага за дзейнасць у галіне харавой музыкі
pic pic pic