• Навiны - Конкурсы
10.06.2026
Подробнее arrow

УВАГА! Конкурс грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для навуковых работнікаў і ППС па галінах “культура” і “навука” на 2027 год

#Конкурсы

Конкурс грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для навуковых работнікаў і ППС па галінах “культура” і “навука” на 2027 год. У адпаведнасці з Палажэннем аб грантах, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2026 г. № 84, у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі аб’яўлены рэспубліканскі конкурс грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для навуковых работнікаў і прафесарска-выкладчыцкага саставу ў галіне «культура» на 2027 год, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай сферы і якія ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах. Гранты па галіне “культура” прызначаюцца на стварэнне твораў мастацтва, адраджэнне народных традыцый, абрадаў, захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэалізацыю праектаў, накіраваных...
29
27.05.2026
Подробнее arrow

Рэспубліканскі конкурс “Лепшы малады вучоны 2026 года” сярод устаноў вышэйшай адукацыі. Праводзіцца Міністэрствам культуры

#Конкурсы

Мэта Конкурсу – стымуляванне навуковай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі іх навуковага і творчага патэнцыялу. Конкурс праводзіцца ў 3-х катэгорыях: Малады вучоны – доктар навук (да 40 гадоў); Малады вучоны – кандыдат навук (да 35 гадоў); Малады вучоны без вучонай ступені (да 30 гадоў). Ацэньваюцца вынікі дзейнасці намінанта за каляндарны год, які папярэднічае году правядзення конкурсу. Дакументы падаюцца з 15 жніўня па 15 лістапада 2026 года. З падрабязнай інфармацыяй аб Конкурсе можна азнаёміцца тут.  
105
20.05.2026
Подробнее arrow

Міжнародны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі»

#Аб'явы

  Міністэрства культуры інфармуе аб правядзенні штогадовага Міжнароднага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі». Удзельнікі – фізічныя асобы або творчыя калектывы ва ўзросце да 25 гадоў. Умовы ўдзелу: неабходна падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях “Лепшы малюнак”, “Лепшы плакат”, “Лепшы відэаролік”. Работы прымаюцца да 1 кастрычніка 2026 года на афіцыйным сайце конкурсу: https://anticorruption.life/
152
15.05.2026
Подробнее arrow

Міжнародны конкурс навуковых, метадычных, творчых работ “ГРАМАДСТВА, РАЗВІЦЦЁ, БЯСПЕКА” (да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году адзінства народаў Расіі)

#Аб'явы

Арганізатары: – АНА “Навукова-асветніцкі цэнтр “Традыцыя”; – ФДБОУ ВА «Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – МСГА імя К.А. Ціміразева», кафедра гісторыі; – ФДГАУ ВА «Томскі дзяржаўны ўніверсітэт сістэм кіравання радыёэлектронікі», кафедра філасофіі і сацыялогіі; – Навуковае таварыства «Самабытная Вятка». Удзельнікі: навуковыя і педагагічныя кадры; спецыялісты, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю; студэнты, моладзь, дзеці; арганізацыі; сацыяльна-актыўныя грамадзяне. Тэрміны правядзення: да 25 мая 2026 г. прымаюцца заяўкі і працы ў электронным выглядзе па e-mail: sv010206@gmail.com (абавязковую копію накіраваць – prosvetnauka@yandex.ru); да 10 чэрвеня 2026 г. адбудзецца падвядзенне вынікаў. Падрабязнасці – у прымацаваным файле.  
179
15.05.2026
Подробнее arrow

III Усерасійскі конкурс навуковых, метадычных, творчых работ «ПРЫЯРЫТЭТЫ: МОЛАДЗЬ І ДЗЕЦІ»

#Аб'явы

Арганізатары: АНА “Навукова-асветніцкі цэнтр “Традыцыя”; Навуковае таварыства «Самабытная Вятка». Удзельнікі: навуковыя і педагагічныя кадры; спецыялісты, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю; студэнты, моладзь, дзеці; арганізацыі; сацыяльна-актыўныя грамадзяне. Тэрміны правядзення: да 19 мая 2026 г. прымаюцца заяўкі і работы ў электронным выглядзе па e-mail: sv010206@gmail.com (абавязковую копію накіраваць – socvospobr@yandex.ru); да 24 мая 2026 г. адбудзецца падвядзенне вынікаў. Падрабязнасці – у прымацаваным файле.
195
23.04.2026
Подробнее arrow

Віншуем з перамогай!

#Дасягненні акадэміі

12 красавіка 2026 года ў г. Маскве, Расійская Федэрацыя, праходзіў Міжнародны фестываль-конкурс “Кірмаш талентаў”. Студэнтка 1 курса вакальна-харавога факультэта Сцяпанава Вольга стала ўладальніцай дыплома Гран-пры ў намінацыі «Фартэпіяна/18 і больш» (клас выкладчыка кафедры фартэпіяна Віторскай Т.У.). Таццяна Уладзіміраўна Віторская ўзнагароджана дыпломам конкурсу “Лепшы педагог! Жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!    
173
17.04.2026
Подробнее arrow

VII Адкрыты кафедральны конкурс струнных квартэтаў імя М.С.Шчарбакова

#Аб'явы

4 мая 2026 г. у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца VII Адкрыты кафедральны конкурс струнных квартэтаў імя М.С.Шчарбакова. Конкурс прызваны садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей і павышэнню ўзроўню выканальніцкага майстэрства навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гімназій-каледжаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, папулярызацыі квартэтнага выканальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца квартэты, якія складаюцца з навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гімназій-каледжаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных удзельнікаў, якія падзяляюцца на дзве ўзроставыя групы: I група – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі; II група – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназій-каледжаў. Заяўкі да ўдзелу ў конкурсе...
525
14.04.2026
Подробнее arrow

Віншуем!

#Дасягненні акадэміі

З 1 па 10 красавіка 2026 года ў г.Мінску адбыўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск – 2026”. Выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Любоў Глазава стала лаўрэатам I прэміі, старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля Аляксандр Данілаў стаў лаўрэатам II прэміі! Віншуем! Жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!
71
01.04.2026
Подробнее arrow

III РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС МЕТАДЫЧНЫХ РАБОТ У ГАЛІНЕ МУЗЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

#Конкурсы

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка да 27 лістапада 2026 года ў адзін тур. Конкурсныя работы накіроўваюцца ў аргкамітэт да 1 кастрычніка 2026 года (уключна). Мэта конкурсу Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці, навукова-метадычнага і творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, якія ўкараняюць інавацыйныя метады падрыхтоўкі і развіцця прафесійных навыкаў навучэнцаў. Конкурс праводзіцца па двух тэматычных напрамках: – Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-тэарэтычнага і музычна-гістарычнага цыклаў; – Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-выканальніцкага цыкла. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта заяўку разам з конкурснай работай у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце. Электронны варыянт конкурсных матэрыялаў дасылаецца на адрас: nio@bgam.by архіўнай папкай (фарматы zip, rar)....
194
23.03.2026
Подробнее arrow

Увага! Скаардынаваны конкурс Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага навуковага фонду “БРФФД–РНФ М–2027”

#Конкурсы

Заяўкі на конкурс падаюцца адначасова ў БРФФД і РНФ у адпаведнасці з устаноўленымі ў іх формамі, пры гэтым беларускімі вучонымі – у БРФФД, расійскімі – у РНФ. Навуковы напрамак – Сацыяльна-гуманітарныя веды ў развіцці чалавека і грамадства. Гранты выдзяляюцца на тэрмін да трох гадоў групам маладых даследчыкаў. У складзе групы даследчыкаў з беларускага боку, уключаючы кіраўніка праекта, павінна быць не менш 4 чалавек. На конкурс прадстаўляюцца праекты фундаментальных навуковых даследаванняў і пошукавых (арыентаваных фундаментальных) навуковых даследаванняў, здольных ўнесці істотны ўклад у пашырэнне і паглыбленне навуковых ведаў, якія адрозніваюцца навізной у пастаноўцы і метадах правядзення даследаванняў і маюць вялікую навуковую...
184