• Навiны

Міжнародны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі»

20.05.2026

 

Міністэрства культуры інфармуе аб правядзенні штогадовага Міжнароднага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі».

Удзельнікі – фізічныя асобы або творчыя калектывы ва ўзросце да 25 гадоў.

Умовы ўдзелу: неабходна падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях “Лепшы малюнак”, “Лепшы плакат”, “Лепшы відэаролік”.

Работы прымаюцца да 1 кастрычніка 2026 года на афіцыйным сайце конкурсу:

https://anticorruption.life/