Тэматычная выстава «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827)
Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827). Л. Бетховен — выбітны кампазітар венскай класічнай школы, піяніст, дырыжор, педагог. Яго музыка, валодаючы ўнікальнай універсальнасцю і пазнавальнасцю, а таксама лірычнай выразнасцю і драматычнай моцай, натхняе людзей і выклікае глыбокія пачуцці, што пацвярджае яе вечную актуальнасць. Жыццёвы шлях кампазітара быў няпростым. Складаныя сямейныя абставіны, нарастаючая глухата, неразуменне сучаснікамі яго творчасці — усё гэта наклала адбітак на яго асобу, але ён з гонарам прайшоў усе выпрабаванні. Яго пяру належыць больш за 240 твораў, сярод іх дзевяць завершаных...
299