• Навiны - Выставы
18.09.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава:  «У душы адрасце пара крылаў..»: да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (27 лістапада 1891 – 12 мая 1917)

#Аб'явы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу:  «У душы адрасце пара крылаў..»: да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (27 лістапада 1891 – 12 мая 1917) Максім Адамавіч Багдановіч – беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Роля і значэнне Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі. Працуюць музеі Багдановіча ў Мінску, Гродне, Яраслаўлі. Імем паэта былі названы вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, Смаргоні, у Ніжнім Ноўгарадзе, Пскове, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах....
80
14.09.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Дзень у лёсе беларускай дзяржавы”: да Дня народнага адзінства (17.09.2026)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Дзень у лёсе беларускай дзяржавы”: да Дня народнага адзінства (17.09.2026). Гэтае свята было заснавана на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта ў гэты дзень 17 верасня 1939 года пачаўся Польскі паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Значнасць гэтай падзеі для беларускага народа складана пераацаніць. Дзякуючы ўз’яднанню, наша краіна ў тэрытарыяльным плане набыла цэласнасць, а людзі – пачуццё нацыянальнага адзінства, што дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Устанаўленне Дня народнага адзінства падкрэслівае...
106
06.05.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Паўстагодззя на службе прафесіяналізма” да 50-годззя стварэння Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых Акадэміі (1976-2026)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Паўстагодззя на службе прафесіяналізма” да 50-годззя стварэння Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых Акадэміі (1976-2026). Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – адно са старэйшых падраздзяленняў ў сістэме дадатковай адукацыі ў сферы культуры Беларусі – існуе ўжо 50 гадоў і мае даўнія, трывалыя традыцыі. Ён быў арганізаваны на падставе Загада Міністэрства культуры Беларускай ССР № 136 ад 4 мая 1976 года спачатку як Факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў спецыяльных і музычна-тэарэтычных дысцыплін і культурна-асветніцкіх вучылішчаў, затым, з 1 студзеня 2012 года, пераіменаваны ў Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, а з 1 верасня...
315
27.04.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава «Нам гэты свет запаведана берагчы», прымеркаваная да святкавання 9 Мая – Дня Вялікай Перамогі

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Нам гэты свет запаведана берагчы», прымеркаваную да святкавання 9 Мая – Дня Вялікай Перамогі. 81 год аддзяляе нас ад таго памятнага мая вясны 1945 года. Гэты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі як час трыумфу справядлівасці і моцы чалавечага духу. Свята 9 Мая – гэта сімвал неўміручай сілы народа, яго здольнасці выстаяць перад любымі выпрабаваннямі. Час не ўладны над веліччу подзвігу. Мы ніколі не забудзем тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і шчасце для будучых пакаленняў. Памяць пра гераічныя подзвігі абаронцаў Айчыны – гэта не проста даніна павагі мінуламу, гэта...
271
30.03.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава «Знакавыя асобы беларускага музыказнаўства»: прымеркаваную да 120-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906-1987) і 100-годдзя з дня нараджэння Калерыі Іосіфаўны Сцепанцэвіч

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Знакавыя асобы беларускага музыказнаўства»: прымеркаваную да 120-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906-1987) і 100-годдзя з дня нараджэння Калерыі Іосіфаўны Сцепанцэвіч (1926-2021) ‒ карыфеяў беларускага музычнага мастацтва, навукі і педагогікі. Таленавітыя, бясконца адданыя сваёй справе, гэтыя выдатныя жанчыны-педагогі прысвяцілі жыццё музыцы і сваёй Alma mater. Лідзія Саулаўна Мухарынская – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974), музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства (1968), член Саюза кампазітараў БССР, рознабакова адукаваны этнограф, уважлівы, церпялівы настаўнік. Сваё жыццё яна прысвяціла беларускай народнай песні ‒ найкаштоўнейшаму здабытку і духоўнай спадчыне беларускага народа. Яе фундаментальныя даследчыя працы трывала ўвайшлі ў...
312
12.03.2026
Подробнее arrow

Штомесячныя выставы «Пісьменнікі – юбіляры 2026».

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працягвае серыю штомесячных выстаў «Пісьменнікі – юбіляры 2026». Сакавік і красавік прысвечаны літаратурным юбілеям знакавых беларускіх пісьменнікаў Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратовіча Атраховіча) (1896-1991), Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка) (1921-1976), нямецкага пісьменніка Генрыха Мана (1871-1950), савецкага пісьменніка Георгія Макеевіча Маркова (1911-1998), англійскай паэтэсы Шарлоты Брантэ (1816-1855), творамі якіх зачытвалася не адно пакаленне. Чакаем усіх жадаючых пагрузіцца ў свет кніг, даведацца больш пра пісьменнікаў і іх творчасць. Экспазіцыя знаходзіцца ў чытальнай зале (каб. 210, навучальнага корпуса № 3, вул. П. Броўкі, 22) з 11 сакавіка па 10 мая 2026 года.
347
05.03.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Беларускія жанчыны-кампазітары”: да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка і Года беларускай жанчыны.

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Беларускія жанчыны-кампазітары”: да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка і Года беларускай жанчыны. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Гэтае рашэнне стала сімвалам павагі да ролі жанчыны ў жыцці дзяржавы, і падкрэсліла прыярытэты, звязаныя з сям’ёй, працай і клопатам. Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка зазначыў: “Без кахання да жанчыны сапраўднага кахання быць не можа”. Жанчыны актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх сферах жыцця краіны, у тым ліку фарміруюць культурнае аблічча нашага часу, робяць жыццё навакольных больш яркім і гарманічным. Але сярод іх ёсць асабіста ўнікальныя прадстаўніцы прыгожага полу, якія раўнапраўна і ўпэўнена...
309
23.02.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Кім Дзмітрыевіч Цесакоў”: да 90-годдзя з дня нараджэння (1936–2018) беларускага кампазітара, педагога, члена Саюза кампазітараў БССР (1967).

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Кім Дзмітрыевіч Цесакоў”: да 90-годдзя з дня нараджэння (1936–2018) беларускага кампазітара, педагога, члена Саюза кампазітараў БССР (1967). К. Цесакоў за сваю творчасць удастоены шматлікіх узнагарод, сярод іх ‒ званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998), званне лаўрэата Рэспубліканскай прэміі ім. В. Віткі (2001), медаль Францыска Скарыны (2006). Ганаровы грамадзянін г. Чэрвеня (2001). Творчасць К. Цесакова ахоплівае амаль усе музычныя жанры і формы. У спадчыну кампазітара ўваходзяць шматлікія вакальна-харавыя творы (6 араторый, 3 кантаты, асобныя хоры), цыклы рамансаў, творы для сімфанічнага аркестра (7 сімфоній, “Мінская сюіта”, канцэрты для салістаў з аркестрам, сімфанічныя...
327
23.02.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Леа Дэліб – сімвал рамантычнага французскага балета”: да 190 –годдзя з дня нараджэння (1836 – 1917).

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Леа Дэліб – сімвал рамантычнага французскага балета”: да 190 –годдзя з дня нараджэння (1836 – 1917). Клеман Філібер Леа Дэліб ̶ адзін з найбуйнейшых французскіх кампазітараў другой паловы 19 стагоддзя. Член Акадэміі выяўленчых мастацтваў і музыкі Францыі (1884). Вядомы галоўным чынам як стваральнік балетаў, опер, аперэт. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё балета як самастойнай музычнай формы. Леа Дэліб закончыў Парыжскую кансерваторыю. Займаўся па класе органа ў Франсуа Бенуа і па класе кампазіцыі ў Адольфа Адана, Фелікса ле Купэ і Франсуа Базена. Працаваў акампаніятарам «Тэатра лірык» і царкоўным арганістам у парыжскіх саборах,...
296
13.02.2026
Подробнее arrow

Выстава “Магутнае слова, ты, роднае слова!”

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе выставу “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. У мове захавана гісторыя, сіла і прыгажосць народнага мастацкага слова. З сiвых часоў продкi стварылi...
349