Структура акадэміі

Кабінет традыцыйных музычных культур

Кіраўнік аддзела: Бярковіч Таццяна Леанідаўна
Электронны адрас: folk@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (вучэбны корпус №1), каб. 417


Кабінет традыцыйных музычных культур (з 1982 па 2011 гг. кабінет народнай музыкі) выконвае навукова-метадычныя, вучэбна-метадычныя, вучэбна-арганізацыйныя і творчыя функцыі.

 Задачамі кабінета традыцыйных музычных культур (згодна Палажэння ад 08.05.2015 г.) зяўляюцца:

  • забеспячэнне вучэбнага працэса, навуковай работы, творчай і выдавецкай дзейнасці акадэміі музычна-фалькларыстычнымі матэрыяламі, якія прайшлі архівазнаўчую апрацоўку;
  • распрацоўка метадычных рэкамендацый па пытаннях арганізацыі і правядзення экспедыцыйных даследаванняў, а таксама выкарыстання іх вынікаў у вучэбным працэсе, навуковай і творчай практыцы;
  • камплектаванне і захоўванне фондаў музычна-фалькларыстычных матэрыялаў;
  • папулярызацыя беларускай вуснатрадыцыйнай музычнай культуры праз арганізацыю музычна-этнаграфічных канцэртаў, фестываляў, канферэнцый, лекцый і іншых мерапрыемстваў;
  • планаванне і арганізацыя музычна-этнаграфічных экспедыцыйна-палявых даследаванняў на этнічных беларускіх тэрыторыях.

Асноўныя вынікі дзейнасці кабінета традыцыйных музычных культур за перыяд 2017–2022 гг.:

Арганізацыя і правядзенне а) 5 экспедыцый у рамках вучэбнай фальклорнай практыкі, з арыентацыяй на франтальнае абследаванне тэрыторыі асобнага раёна (Лідскі р-н Гродзенскай вобл., Камянецкі р-н Брэсцкай вобл., Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл., Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл., Валожынскі р-н Мінскай вобл.), б) экспедыцыйных даследаванняў па планах навукова-метадычнай работы аддзела (в. Слабодка Шклоўскага р-на Магілеўскай вобл., в. Осава Салігорскага р-на Мінскай вобл., в. Рычоў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. – сустрэча з носьбітам традыцыі ў Мінску).

Складанне і падрыхтоўка да друку арыгінал-макетаў 7-14 выпускаў серыі анатаваных аўдыявыданняў на кампакт-дысках «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі».

Публікацыя 2 манаграфій, 5 раздзелаў у манаграфіях, 29 артыкулаў, 2 зборнікаў навуковых прац, 2 вучэбных праграм і УМК.

Выкананне навукова-даследчага задання па тэме «Разработать руководство по проведению экспедиционного обследования региональных народно-песенных традиций Беларуси в современных условиях», тэрмін выканання: 01.04.2018–20.12.2018; № дзяржрэгістрацыі: 20180635 (у рамках Плана навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь).

Удзел у арганізацыі навуковых, навукова-практычных, творчых мерапрыемстваў:

  • ХХVI–ХХХІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай і Міжнародныя форумы этнакультур;
  • круглыя сталы: «Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы» (01.10.2020), «Круглы стол памяці доктара мастацтвазнаўства професара І. Д. Назінай» (04.04.2022);
  • музычна-этнаграфічныя канцэрты з удзелам носьбітаў этномузычных традыцый Чавускага і Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобл., Ганцавіцкага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобл., Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобл. (2017–2019, у рамках Міжнародных форумаў этнакультур);
  • выставы: «Там, дзе вечную песню пяе Белавежа» – аўтарская фотовыстава Н. Даніловіч і Н. Кузьміч па выніках музычна-этнаграфічных экспедыцый у Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. (у рамках ХХVІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, 27-30.04.2017); «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» – фотавыстава з аўдыясуправаджэннем у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску, куратар ад КТМК – Н. Даніловіч (13.09-13.10.2017, НЦСМ РБ); аўдыясуправаджэнне выставы ў рамках Міжнароднага выставачнага праекта «Алфавіт вайны» да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (08.05-20.09.2020, НЦСМ РБ).

Выступленні з 44 дакладамі і паведамленнямі, 7 прэзентацыямі новых выданняў на міжнародных навуковых канферэнцыях, чытаннях, форумах, сімпозіумах у Мінску, Магілёве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Саратаве, Пермі, Львове, Адэсе, Вене.

Падрыхтоўка і правядзенне лекцыі-прэзентацыі на тэму «Сучасны стан элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: погляд этнамузыколага» (В. Прыбылова, 2020 г.).

Стварэнне і дэманстрацыя відэафільма «З гісторыі музычна-этнаграфічных канцэртаў Міжнароднага фестывалю этнакультур у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (аўтар В. Прыбылова, 49 хв, 2021 г.).

Выступленне ў 8 радыёперадачах на канале «Культура» Беларускага радыё (праграмы «Беларуская этнафонія», «Вектар», «Кнігарня»).

Работа ў складзе журы канферэнцый-конкурсаў і экспертных камісій фальклорных фестываляў: X Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (2018, г. п. Акцябрскі), Першы адкрыты фальклорны фестываль «Вытокі», арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы (2018, г. Асіповічы), Другі адкрыты конкурс беларускага народнага песеннага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі мінуўшчыны» (2020, г. Мінск).

У цяперашні час у аддзеле працуюць:

  • загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Т. Л. Бярковіч;
  • метадыст вышэйшай катэгорыі – кандыдат мастацтвазнаўства В. М. Прыбылова;
  • метадыст вышэйшай катэгорыі – Т. Л. Канстанцінава;
  • метадыст другой катэгорыі – кандыдат мастацтвазнаўства К. М. Семярыхіна.
pic pic pic