Аддзелы

Вучэбна-метадычны аддзел

Начальнік аддзела: Стасюк Наталля Мікалаеўна
Кантактны тэлефон:  +37517 300 59 57
Электронны адрас:  uchebotdel@bgam.by
Месцазнаходжанне: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30 (навучальны корпус № 1), каб. 127


Вучэбна-метадычны аддзел – структурнае падраздзяленне, якое забяспечвае ажыццяўленне Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі (далей – акадэмія) адукацыйнай дзейнасці, а таксама вучэбна-метадычнай работы па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей) першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі ў рамках профіляў адукацыі “Мастацтва і дызайн” і “Гуманітарныя навукі”.

Задачамі вучэбна-метадычнага аддзела з’яўляюцца планаванне і арганізацыя адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, каардынацыя адукацыйнага працэсу, арганізацыя і правядзенне размеркавання і накіравання на работу выпускнікоў акадэміі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, выкананне мэт акадэміі ў галіне якасці ў межах сваёй кампетэнцыі, садзейнічанне паляпшэнню якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ў акадэміі.

Асноўныя функцыі вучэбна-метадычнага аддзела:

  • ажыццяўленне кантролю за падтрыманнем у актуальным стане навучальна-праграмай дакументацыі акадэміі;
  • улік і планаванне аўдыторнага фонду для правядзення навучальных заняткаў;
  • забеспячэнне складання графікаў адукацыйнага працэсу, раскладу навучальных заняткаў, заключэння дагавораў з базамі практык, афармлення дакументацыі па розных відах практык, афармлення дакументаў аб адукацыі і аб навучанні, а таксама іх дублікатаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам, падрыхтоўкі праектаў рашэнняў рэктара акадэміі аб складзе камісій па размеркаванні студэнтаў і графіка размеркавання, выдачы выпускнікам пасведчанняў аб накіраванні на працу і даведак аб самастойным працаўладкаванні;
  • унясенне прапаноў па аб’ёме педагагічнай нагрузкі для педагагічных работнікаў кафедраў акадэміі на бягучы навучальны год;
  • ажыццяўленне аналізу матэрыялаў па выніках правядзення бягучай і падагульняючай атэстацыі, у тым ліку дзяржаўных экзаменаў;
  • вядзенне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Супрацоўнікі аддзела:

  • Семянько Людміла Аляксандраўна – метадыст I катэгорыі, статыстык (каб. 127, тэл. +37517 300 59 57), e-mail: uchebotdel@bgam.by;
  • Мацюхіна Ала Анатольеўна – метадыст I катэгорыі (праца з замежнымі навучэнцамі) (каб. 126, тэл.+37517 343 21 97), e-mail: international_st@tut.by;
  • Хмялеўская Любоў Аляксееўна – спецыяліст I катэгорыі (праца з замежнымі навучэнцамі) (каб. 126, тэл. +37517 343 21 97), e-mail: international_st@tut.by;
  • Кузьміцкая Святлана Міхайлаўна – спецыяліст (складанне раскладу заняткаў) (каб. 128, тэл. +37517 316 35 43); e-mail: raspisanie@bgam.by
  • Леановіч Анастасія Георгіеўна – спецыяліст (размеркаванне выпускнікоў) (каб. 128, тэл.+37517 316 35 43), e-mail: raspredelenie@bgam.by;
  • Бычанкова Наталля Міхайлаўна – в.а. кіраўніка практыкі (каб. 122, тэл. +37517 322 11 76), e-mail: vocal_hor@bgam.by.

Дыспетчары:

  • Дыспетчарская навучальнага корпуса № 1: вул. Інтэрнацыянальная, 30, тэл. +37517 302 82 40;
  • Дыспетчарская навучальнага корпуса № 2: вул. Камуністычная, 9, тэл. +37517 319 19 53.
pic pic pic