Аддзелы

Аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю

Начальнік аддзела: Кузняцова Ірына Генадзеўна
Кантактны тэлефон: +375 17 252 71 52
Электронны адрас: ovr@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Кісялёва, 61 (інтэрнат), каб. 115


Аддзел створаны ў красавіку 1997 года.

Прыярытэтныя накірункі работы аддзела:

  • фарміраванне ў моладзі патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой і палітычнай культуры;
  • развіццё ўсвядомленага, адказнага і актыўнага імкнення да ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны;
  • далучэнне студэнтаў да традыцый УВА і галіны;
  • фарміраванне ў навучэнцаў матывацыйна-каштоўнасных адносіны да ЗЛЖ;
  • аказанне падтрымкі сацыяльна значным і грамадскім ініцыятывам моладзі, органам студэнцкага самакіравання, актывізацыі дзейнасці маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

Асноўныя задачы аддзела:

  • каардынацыя дзеянняў структурных падраздзяленняў Акадэміі ў правядзенні ідэалагічнай і выхаваўчай работы;
  • выяўленне лідарскага патэнцыялу і стымуляванне актыўнасці студэнтаў;
  • арганізацыя формаў студэнцкага самакіравання;
  • каардынацыя дзейнасці пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • узаемадзеянне з пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў Акадэміі;
  • арганізацыя грамадскай дзейнасці і культурна-масавых мерапрыемстваў Фотагалерэя;
  • арганізацыя адаптацыйнага працэсу замежных навучэнцаў.

У штаце аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю працуе 4 супрацоўнікі.

Начальнік аддзела – Ірына Генадзьеўна Кузняцова.

У аддзеле працуюць:

  • педагог сацыяльны – Ала Уладзіміраўна Данілава,
  • педагог-псіхолаг – Алена Васільеўна Кажакіна,
  • метадыст – Кунцэвіч Наталля Іванаўна.

Педагогам-псіхолагам вядуцца псіхалагічнае тэставанне і кансультацыі, карэкцыйна-развіваючая трэнінгавая работа, накіраваная на рашэнне праблем асобаснага і прафесійнага росту. Педагог сацыяльны ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне, вядзе прафілактычную працу па папярэджанні правапарушэнняў, прапагандуе і садзейнічае ўкараненню здаровага ладу жыцця ў студэнцкае асяроддзе, абараняе правы і інтарэсы студэнтаў.

З 2000 года ў Акадэміі функцыянуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Спецыялісты аддзела аказваюць арганізацыйную і метадычную дапамогу Студэнцкаму савету акадэміі і Савету інтэрната, Савету замежных студэнтаў.

pic pic pic