Навука

Савет маладых вучоных беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Савет маладых вучоных Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі –грамадскі орган каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці аспірантаў, маладых вучоных і выкладчыкаў.

Мэта дзейнасці Савета – развіццё творчай актыўнасці і навуковых зносін маладых вучоных, аб’яднанне і максімальнае выкарыстанне іх навуковага патэнцыялу ў вырашэнні актуальных праблем.

Асноўныя задачы Савета:

  • садзейнічанне прафесійнаму станаўленню даследчыкаў;
  • падтрымка навуковых і творчых ініцыятыў маладых навукоўцаў;
  • садзейнічанне актыўнаму ўдзелу даследчыкаў, маладых навукоўцаў і выкладчыкаў у фундаментальных і прыкладных даследаваннях;
  • інфармаванне аб магчымасцях асвятлення вынікаў навуковай дзейнасці, удзелу ў навуковых, навукова-метадычных мерапрыемствах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у канферэнцыях, семінарах, стажыроўках, навуковых інавацыйных, педагагічных і творчых праектах, у тым ліку міжнародных;
  • арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, навукова-даследчых праектаў з Саветамі маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • развіццё ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых вучоных;
  • папулярызацыя дзейнасці Савета ў сацыяльных сетках і медыя.

Склад Савета: 17 членаў, прадстаўнікоў факультэтаў і кафедраў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Старшыня: Белая Святлана Аляксандраўна, магістр мастацтвазнаўства, «даследчык» у галіне мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры спеваў.

Намеснік старшыні: Мароз Кацярына Сяргееўна, аспірант кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва.

 

МЕРАПРЫЕМСТВЫ. ПАДЗЕІ. ІНІЦЫЯТЫВЫ

2023 г.

  • Рэспубліканскі форум «Час тваіх магчымасцей» (20–21 мая, НДААЦ «Зубраня»)
  • II Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, удзел у рабоце секцыі «Сацыяльна-гуманітарныя і педагагічныя навукі» (17–19 мая, г. Магілёў)
  • XVI агульнарэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» (15 красавіка, Дзяржынскі раён)
  • Пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка, г. Мінск)
  • Форум «Беларусь. Моладзь. Стварэнне» ў рамках рэспубліканскага свята «Наваполацк – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2023», рэспубліканскі семінар-нарада «Арганізацыя работы са студэнцкай моладдзю ў кантэксце змененых і абноўленых заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў» (1–3 сакавіка, г. Наваполацк, г. Полацк)

2022 г.

  • I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі (25–27 мая, г. Віцебск)