Кафедра камернага ансамбля

Лявіцкая Таццяна Станіславаўна

Пасада: Дацэнт кафедры камернага ансамбля
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1999 клас А.Б. Янпольскага), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2001).


Скрыпачка, артыст аркестра, педагог.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў Kammermusic Wettbewerb Schwainfurt (Германія).

1998 – 2013гг. артыстка Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, з 2007 па 2011 – выкладчык кафедры эстраднага мастацтва ў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» па класе скрыпкі.

У 2013 г. прайшла стажыроўку па класе квартэта ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі ў прафесара І.І.Левінзона і дацэнта А.М. Рыхтэра.

Вядзе актыўную творчую і канцэртную дзейнасць. У 2013 годзе сумесна з ансамблем «Партыта» Т.С. Лявіцкая ў якасці саліста запісала цыкл «Поры года» А.Вівальдзі.

З’яўляецца ўдзельнікам фестывалю «Класіка ў Ратушы» 2015, 2016 гг. З 2016 года – пастаянны ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Д.Д.Шастаковіч – Шаметава», у якім таксама прымаюць удзел французскія суперсалісты Жэром Гішар ( габой ) і Шарлот Жутлер (скрыпка).

З 2017 года актыўна ўдзельнічае ў інтэрактыўным фестывалі «Пакуль не ідуць тытры », «Аблічча стыхій », «Жоўтыя зоркі » (БДФ), у сучасных праектах «Muzzdom классіка, «Крок да музыкі» ў галерэі М.Савіцкага, КЗ «Верхні горад», музеі В.Ваньковіча, « Sprava » (Белая царква ) і інш.

З 2019 года – супрацоўнічае з камерным тэатрам «Amadeus co».