Кафедра харавога дырыжыравання

Глушакоў Уладзімір Валер’евіч

Пасада: старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Маскоўская двойчы Ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя ім. П. А. Чайкоўскага (1984) па класе харавога дырыжыравання В. І. Краснашчокава
Выкладаемыя дысцыпліны: дырыжыраванне, чытанне харавых партытур


Нарадзіўся 22.04. 1961 г. у г. Мінску.

З 2000 года з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2000). Старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў хароў хлопчыкаў і юнакоў (2004 – 2010). Член журы нацыянальных і міжнародных конкурсаў праводзіць майстар-класы ў Беларусі і за мяжой.

Лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Гастраляваў у якасці мастацкага кіраўніка Капэлы хлопчыкаў Рэспубліканскай гімназіі – каледжа ў краіне і за мяжой (1994 – 2011). Выступаў у канцэртах, арганізаваных фондам В. Співакова.

Цяпер з’яўляецца Галоўным хормайстрам Заслужанага калектыву “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі харавога мастацтва.

Публікацыі:

  • Глушаков В. В. Композиционно-драматургическая роль хора мальчиков в партитуре «Весенняя симфония» Б. Бриттена. // Культура. Наука. Творчество: сб. науч. ст. по материалам XIV Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 75-летию Великой Победы и 45-летию Белорусского государственного университета культуры и искусств, Минск, 14 мая 2020. — Минск, 2020. — с. 176-181.
  • Глушаков, В. В. Генезис традиции хорового пения мальчиков в историческом контексте западноевропейской культуры. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2019. — № 34. — с. 91-94.
  • Глушаков, В. В. Семантическое значение тембра хора мальчиков в симфониях Г. Малера. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2020. — № 36. — с. 118-121.
  • Глушаков, В. В. Соло — ансамбль — хор мальчиков. К проблеме баланса и чистоты хорового звучания (на примере концертного триптиха Л. Шлег «Sancta Mater») // Научные труды Белорусской государственной академии музыки. — 2021. — № 54 — с. 48-56.
  • Глушаков, В. В. Хор мальчиков как обособленный хоровой коллектив и как компонент смешанного хора. // Современная музыкальная культура и образование: сборник статей по материалам международной научно-практической конференции, посвященной 75-летию со дня образования Хорового училища им. А. В. Свешникова. — М.: Композитор, 2020. — с. 33- 40.
pic pic pic