- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Глушакоў Уладзімір Валер’евіч

Пасада: старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Маскоўская двойчы Ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя ім. П. А. Чайкоўскага (1984) па класе харавога дырыжыравання В. І. Краснашчокава
Выкладаемыя дысцыпліны: дырыжыраванне, чытанне харавых партытур


Нарадзіўся 22.04. 1961 г. у г. Мінску.

З 2000 года з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2000). Старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў хароў хлопчыкаў і юнакоў (2004 – 2010). Член журы нацыянальных і міжнародных конкурсаў праводзіць майстар-класы ў Беларусі і за мяжой.

Лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Гастраляваў у якасці мастацкага кіраўніка Капэлы хлопчыкаў Рэспубліканскай гімназіі – каледжа ў краіне і за мяжой (1994 – 2011). Выступаў у канцэртах, арганізаваных фондам В. Співакова.

Цяпер з’яўляецца Галоўным хормайстрам Заслужанага калектыву “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі харавога мастацтва.

Публікацыі: