Бібліятэка

Паслугі

Паслугі, якія прадастаўляюцца бібліятэкай

  • Прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе бібліятэчнага фонду праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання.
  • Аказанне кансультатыўнай дапамогі па выкарыстанні даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі (картачных і электроннага каталогаў, картатэк, баз даных, даведачна-інфармацыйных выданняў).
  • Выдача ў часовае карыстанне ў чытальных залах і на абанементах друкаваных выданняў і іншых дакументаў з бібліятэчнага фонду.
  • Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў да навуковых прац.
  • Прысваенне індэксаў УДК, ББК, аўтарскага знака.
  • Складанне ў дапамогу навучальнаму працэсу і навуковай дзейнасці бібліяграфічных паказальнікаў, бібліяграфічных спісаў дакументаў (па запытах кафедраў і іншых структурных падраздзяленняў).
  • Выкананне вусных бібліяграфічных і фактаграфічных даведак.
  • Арганізацыя і правядзенне выстаў новых паступленняў, тэматычных выстаў, бібліяграфічных аглядаў і адкрытых праглядаў літаратуры, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў па прапагандзе фонду бібліятэкі.
  • Прадастаўленне інфармацыі аб новых дакументах, якія паступілі ў бібліятэку (па запытах кафедраў і іншых структурных падраздзяленняў).
  • Прадастаўленне доступу да баз даных, якія ёсць у бібліятэцы.
  • Кансультаванне карыстальнікаў па пошуку інфармацыі ў базах даных.
  • Набыццё выданняў для адукацыйнай, навукова-даследчай і выхаваўчай дзейнасці па заяўках кафедр і структурных падраздзяленняў.
    Форма заяўкі тут
pic pic pic