Нотна-навуковая бібліятэка

Віртуальная даведачная служба Спытай біблiятэкара


    Віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара” выконвае:

    • запыты аб наяўнасці канкрэтнага дакумента ў фондах бібліятэкі;
    • тэматычныя запыты (даведкі, якія змяшчаюць пералік дакументаў па пэўнай тэме), выкананне якіх не патрабуе складанага бібліяграфічнага пошуку, з прадастаўленнем бібліяграфічнага спіса, які ўключае не больш за 10 назваў;
    • фактаграфічныя запыты (звесткі аб канкрэтнай падзеі, арганізацыі, знакамітай асобе, вызначэнне даты па даведніках, энцыклапедыях і г.д.). На дадзены запыт карыстальнік атрымлівае даведку з указаннем крыніцы інфармацыі;
    • удакладняючыя запыты (удакладненне элементаў бібліяграфічнага апісання дакументаў, якія ёсць у фондзе бібліятэкі).

    Даведачнай службай не разглядаюцца пытанні:

    • якія выходзяць за рамкі тэматычнай накіраванасці дзейнасці бібліятэкі;
    • якія патрабуюць тлумачэння законаў і нарматыўных актаў;
    • звязаныя з неабходнасцю прадастаўлення інфармацыі вучэбнага характару (напісанне тэкставых работ – рэфератаў, курсавых, дыпломных і інш, пераклад тэкстаў і г.д.);
    • звязаныя з прадастаўленнем інфармацыі забаўляльнага характару (разгадванне крыжаванак, удзел у віктарынах, інтэлектуальных гульнях і інш. конкурсах).
    pic pic pic