Факультэты і кафедры

Падрыхтоўчае аддзяленне

Загадчык аддзялення: Хіхіч Соф’я Міхайлаўна
Спецыяліст: Дзярабіна Жанна Андрэеўна

Курс навучання на падрыхтоўчым аддзяленні накіраваны на вывучэнне вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з профілем адукацыі “Мастацтва і дызайн”, напрамкам адукацыі “Мастацтва музычнае” па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцяў) I і II ступені вышэйшай адукацыі:

– бесперапыннай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі:

  • 7-07-0215-02 «Кампазіцыя»
  • 7-07-0215-03 «Дырыжыраванне»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (скрыпка)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (альт)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (віяланчэль)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (кантрабас)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (флейта)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (габой)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (кларнет)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (фагот)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (валторна)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (туба)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (трамбон)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (труба)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (барытон)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (саксафон)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (ударныя інструменты)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (гітара класічная)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (цымбалы)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (баян)»
  • 7-07-0215-04 «Музычна-інструментальнае мастацтва (акардэон)»
  • 7-07-0215-05 «Вакальнае мастацтва»

– адукацыйнай праграмы магістратуры:

  • 7-06-0215-02 «Музычнае мастацтва»

 

Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні прызначана для абітурыентаў, якія жадаюць падрыхтавацца да паступлення ў акадэмію музыкі. Для тых, хто жадае ў далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове, магчыма навучанне па англамоўным вучэбным плане падрыхтоўчага аддзялення.

Асноўнымі задачамі аддзялення з’яўляюцца:

фарміраванне ў слухачоў сістэмы ведаў, неабходных для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі (далей – УВА) Рэспублікі Беларусь па выбраным профілі адукацыі;

адаптацыя слухачоў да навучання ва УВА;

арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дарослых.

Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных вучэбным планам. Паспяховая здача экзаменаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).

На падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў вочнай дзённай форме. Тэрмін атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).

Кошт навучання на падрыхтоўчым аддзяленні ў год – 5 150$.

pic pic pic