Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Муха Юлія Анатольеўна

Пасада: выкладчык
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «правазнаўства» (2017), Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, клас прафесара Л.Я.Колас (2022), там жа магістратура (2023)
Выкладчык дысцыплін: сольныя спевы


Нарадзілася 21 лютага 1993 года ў г.Гомелі (Беларусь).
З 2012 года з’яўляецца салісткай канцэртнага і сімфанічнага аркестраў у ДУ “Гомельскія гарадскія аркестры”. Выступала з сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі ім. М.Фінберга, з джазавым калектывам Белдзяржфілармоніі Vip Jazz Андрэя Славінскага, з аркестрам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Музычнай капэлай “Sonorus”, з канцэртным аркестрам “Няміга”.

Супрацоўнічала з такімі дырыжорамі, як Аляксандр Анісімаў, Юрый Караваеў, Мурад Асуіл, Марына Траццякова, Анатоль Ткачук, Максім Расоха, Валерый Кравец, Сяргей Калупаха, Аляксандр Мазепін, Уладзімір Мілюцін.
Прымала ўдзел у Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях у Мінску, Казані і Магнітагорску. На другім Міжнародным прафесійна-даследчым конкурсе “Педагагічны талент – 2023” (г.Петразаводск, РФ) заваявала дыплом I ступені.

З’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам Рэспубліканскіх і Міжнародных вакальных конкурсаў.

pic pic pic