Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Машканцава Святлана Віктараўна

Пасада: Старшы выкладчык
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» (1999); там жа магістратура па спецыяльнасці «Руская мова» (2000); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка, аспірантура па спецыяльнасці «Руская мова» (2002)
Выкладчык дысцыплін: Руская мова як замежная, беларуская мова (прафесійная лексіка)


Нарадзілася ў г. Наваполацку (Віцебская вобласць, Беларусь).

У 2006/2007 навучальным годзе працавала на кафедры моў. З 2017 года – выкладчык падрыхтоўчага аддзялення. Падчас працы ў БДАМ выкладала рускую мову як замежную студэнтам магістратуры і слухачам падрыхтоўчага аддзялення. На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі праводзіць навучальныя курсы для падрыхтоўкі да паступлення ў аспірантуру, вучэбныя курсы летняй школы. З 2022 года на кафедры сацыяльна-гуманітарных навук выкладае вучбную дысцыпліну «Беларуская мова. Прафесійная лексіка».

Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх навуковых, навукова-практычных і навукова-метадычных канферэнцый і семінараў. Аўтар шэрагу навукова-метадычных і вучэбна-метадычных работ, рэцэнзент, аўтар і сааўтар навучальных дапаможнікаў і праграм, сярод якіх:

  • вучэбная праграма «Руская мова як замежная» ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення для групы спецыяльнасцей 16 01 Мастацтва музычнае, спецыяльнасці 1-16 80 01 Музычнае мастацтва (2020);
  • вучэбная праграма навучальных курсаў «Руская гутарковая мова. Курс прафесійна арыентаванай мовы» (2020);
  • вучэбная праграма навучальных курсаў «Курс рускай мовы як замежнай для падрыхтоўкі да паступлення ў аспірантуру» (2020);
  • вучэбная праграма навучальных курсаў «Карэкціровачны лексіка-граматычны інтэнсіўны курс маўленчай практыкі і чытання» (2021);
  • вучэбная праграма навучальных курсаў «Праектаванне навукова-даследчай работы для замежных грамадзян, якія рыхтуюцца да паступлення ў аспірантуру» (2021);
  • Размаўляем па-руску ўсюды: практыкум для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзялення (БДАМ, 2021);
  • Руская мова ў табліцах і схемах: дапаможнік для замежных студэнтаў (2022).

Займаецца падрыхтоўкай замежных навучэнцаў да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, напрыклад: «Руская жаночая паэзія ХХ стагоддзя і музыка» (БДАМ, 2006 г.), «Першы крок у навуку» (БНТУ, 2022). Праводзіць літаратурныя чытанні, экскурсіі ў музеі і на выставы.

Сфера навуковых інтарэсаў: інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, развіццё камунікатыўных кампетэнцый, моўная карціна свету.

pic pic pic