Падрыхтоўчае аддзяленне

Загадчык аддзялення Хіхіч Соф’я Міхайлаўна.


Курс навучання на падрыхтоўчым аддзяленні накіраваны на вывучэнне вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з профілем адукацыі “Мастацтва і дызайн”, напрамкам адукацыі “Мастацтва музычнае” па спецыяльнасцях (напрамкам спецыяльнасцей) I і II ступені вышэйшай адукацыі:

116 01 01 Кампазіцыя
116 01 0202 Дырыжыраванне (акадэмічны хор)

116 01 03 Фартэпіяна

116 01 0401 Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка)

116 01 0402 Струнныя смычковыя інструменты (альт)

116 01 0403 Струнныя смычковыя інструменты (віяланчэль)

116 01 0404 Струнныя смычковыя інструменты (кантрабас)

116 01 0601 Духавыя інструменты (флейта)

116 01 0602 Духавыя інструменты (габой)

116 01 0603 Духавыя інструменты (кларнет)

116 01 0604 Духавыя інструменты (фагот)

116 01 0605 Духавыя інструменты (валторна)

116 01 0606 Духавыя інструменты (туба)

116 01 0607 Духавыя інструменты (трамбон)

116 01 0608 Духавыя інструменты (труба)

116 01 0609 Духавыя інструменты (барытон)

116 01 0610 Духавыя інструменты (саксафон)

116 01 07 Ударныя інструменты

116 01 0801 Струнныя народныя шчыпковаўдарныя інструменты (гітара класічная)
116 01 0802 Струнныя народныя шчыпковаўдарныя інструменты (цымбалы)
116 01 0803 Струнныя народныя шчыпковаўдарныя інструменты (балалайка)
116 01 0804 Струнныя народныя шчыпковаўдарныя інструменты (домра)

116 01 09 Баянакардэон
116 01 1001 Спевы (акадэмічны)
116 80 01 Музычнае мастацтва

Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні прызначана для абітурыентаў, якія жадаюць падрыхтавацца да паступлення ў Акадэмію музыкі.

Для жадаючых у далейшым атрымаць адукацыю ў магістратуры на англійскай мове магчыма навучанне па англамоўным навучальным плане падрыхтоўчага аддзялення.

Асноўнымі задачамі аддзялення з’яўляюцца:

  • фарміраванне ў слухачоў сістэмы ведаў, неабходных для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі (далей УВА) Рэспублікі Беларусь па выбраным профілі адукацыі;
  • правядзенне прафесійнай арыентацыі сярод выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй прафесійнатэхнічнай сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • адаптацыя слухачоў да навучання ва УВА;
  • арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дарослых.

Пасля завяршэння навучання слухачы здаюць залікі і экзамены па ўсіх прадметах, прадугледжаных навучальным планам. Паспяховая здача іспытаў з’яўляецца ўмовай прыёму на асноўны курс навучання ў акадэміі музыкі (для замежных слухачоў).

На падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучанне вядзецца ў дзённай форме навучання. Тэрмін атрымання дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні складае дзевяць месяцаў (з 15 верасня па 14 чэрвеня).