Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Барысюк Алена Антонаўна

Пасада: Старшы выкладчык падрыхтоўчага аддзялення, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2005, клас А.В. Куракінай), там жа аспіратура (2010) пад кіраўніцтвам А.В. Куракінай; УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (2016) па спецыяльнасці «Гукарэжысура», клас С.М. Ціманава.
Выкладчык дысцыплін: Замежная музычная літаратура, практыкум па аналізе музычных твораў


Нарадзілася 2 сакавіка 1979 года ў г. Мінску (Беларусь).

У 2008-2009 гг. на кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вяла аўтарскі курс «Электронная музыка» для студэнтаў спецыяльнасцяў «Музыказнаўства» і «Кампазіцыя».

З 2022 г. займае пасаду малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага аддзела акадэміі музыкі, а таксама па сумяшчальніцтве – старшага выкладчыка падрыхтоўчага аддзялення.

Да гэтага ў 1999-2022 гг. працавала настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін у сярэдняй школе № 202 г. Мінска і ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №12 г. Мінска»; мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. У 2007-2009 гг. выкладала ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі па сумяшчальніцтве (сальфеджыа, гармонія, элементарная тэорыя музыкі). З 2021 года працуе выкладчыкам на падрыхтоўчым аддзяленні БДАМ.

Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1998).

Аўтар метадычнай распрацоўкі курса «Электронная музыка» ў якасці факультатыва для музычных УВА (2008).

Сфера навуковых інтарэсаў – пытанні музычнай акустыкі, электронная музыка айчынных і замежных кампазітараў, метадалогія аналізу электронных твораў.

Публікацыі:

  • Семантика тональности на примере скрипичных сонат и партит для скрипки соло И.С. Баха // Вечные ценности музыки: к 250-летию со дня смерти И.С. Баха: материалы науч. конф., Минск, 5-7 декабря 2000 г. / Бел. гос. акад. музыки. – Минск, 2001. – С. 147-152.
  • Электронная музыка как объект научного исследования // Пытанні музычнай культуры Беларусі і свету ў сучасных даследаваннях / склад. Т.Л. Бярковіч; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 15. Серыя 1, Беларуская музычная культура. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2007. – С. 184-193.
  • Акустический текст в современной музыкальной культуре: к проблеме нотации электронных сочинений // Культура. Наука. Творчество: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 19-20 апреля 2007 г. / Бел. гос. акад. искусств. – Минск, 2008. – С. 202-204.
  • Электронные сочинения белорусских композиторов 1990-2000-х годов: некоторые особенности авторской трактовки электронной композиции // Культура. Наука. Творчество: материалы III Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 23-24 апреля 2009 г. / науч. ред. М.А. Можейко. – Минск: Бел. гос. ун-т культуры и искусств, 2009. – С. 435-444.
  • Электроакустические сочинения польских композиторов 1990-2000 годов: к вопросу о жанрово-стилевых особенностях // Современные проблемы композиторского творчества / сост. и науч. ред. Э.А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. – Вып. 24. Серия 6: Вопросы современного музыкознания в исследованиях молодых ученых. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2010. – С. 105-114.
  • Электронная музыка Е.В. Поплавского: к вопросу о тембровой драматургии и формообразовании // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 8 / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: Права і эканоміка, 2010. – С. 122-127.
pic pic pic