Кафедра камернага ансамбля

Гісторыя кафедры камернага ансамбля

Арганізацыі кафедры камернага ансамбля спрыяла праца камерных класаў пад кіраўніцтвам вядомага віяланчэліста, выпускніка Маскоўскай кансерваторыі А.Стагорскага. Але заняткі па камерным ансамблі і квартэтным класе вялі выкладчыкі спецыяльных класаў. У 1962 г. была заснавана кафедра камернага ансамбля, якую ўзначаліў старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў флейтыст С.Сізко. Пазней кафедрай кіравалі прафесар, Заслужаны артыст БССР Ю.Корсак (1975-1985), прафесар М.Шчарбакоў (1985-2003), дацэнт Г.Някрасава (2003-2013), дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Л. Арлова (з 2013 па цяперашні час).

Калектыў кафедры ў асноўным склаўся ў 1965 – 1970-х гг.. У яго ўвайшлі як педагогі кансерваторыі, так і яе выпускнікі, якія скончылі асістэнтуру-стажыроўку: у 60-я гг. – М.Шчарбакоў, Ю.Корсак, Э.Габрыэлян, Л.Дзядук, І.Галачкіна, Т.Салапаха; 70-я гг. – В.Савіна, І.Жарава, І.Лубоцкая; у 80-я – Г.Някрасава, І.Неўская. Пазней калектыў супрацоўнікаў папоўніўся новымі імёнамі: у 90-я гг. – В.Сінецкая, Ж.Варламава, В.Сидараў; у 2000-я – Л.Арлова, Д.Мороз, Д.Скляраў; у 2010-я – Т.Лявіцкая,  А.Бараненкава, М.Крывашэеў; у 2020-я – А.Данилаў, М.Церан, Т.Лях, Г.Церан. У розныя перыяды на працягу некаторага часу на кафедры выкладалі Л.Барладзіна, В.Звягінцава, А.Старасельскі, И.Турш, В.Крылатава, В.Пришчэпаў, Л.Зімовіна, В.Зяленін, У.Неўдах, А.Хахлоў, І.Калеснікава, І.Ганчаронак, В.Сизко-Габрыэлян, А.Бура і інш.

Cастаў кафедры камернага ансамбля ў цяперашні час: Л.Арлова – заг.кафедры, к.м., дацэнт; праф. – Г.Някрасава, Л.Дзядук, М.Крывашэеў; дацэнты – В.Сінецкая, Ж.Варламава, М. Някрасава-Гутар, А.Бараненкава, Н.Церан; выкладчыкі – А.Данілаў, Т.Лях, А.Церан, М.Дзяруга. Канцэртмайстры кафедры: Д.Судакова (альт), П.Чэркас (віяланчэль), А.Юрынок (флейта), С.Бельцоў (скрыпка). Выкладанне на кафедры вядзецца па трох дысцыплінах: « Камерны ансамбль» (фартэпіяна, струнныя смычковые інструменты, драўляныя духавыя інструменты ), «Квартэтны клас» (скрыпка, альт, віяланчэль), «Ансамбль» (кантрабас).

Слаўныя старонкі гісторыі кафедры звязаны перш за ўсё з імёнамі С.Сізко, М.Шчарбакова, Ю.Корсака. Іх аб’ядноўвала творчая зацікаўленасць, яркая выканальніцкая адоранасць, закаханасць у камернае выканальніцтва, актыўная работа па прапагандзе камернай музыкі. Асаблівае месца ў развіцці беларускага квартэтнага выканальніцтва заняла дзейнасць М.Шчарбакова ў складзе струннага квартэта Саюза кампазітараў БССР, заснаванага ў 1962 г. і праіснавала амаль 30 гадоў. За гэты час квартэт ажыццявіў вялікую колькасць фондавых запісаў на Рэспубліканскім радыё  агульнай працягласцю каля 9 гадзін), правёў больш за 600 канцэртаў у розных кутках рэспублікі і за яе межамі, каля 200 выступленняў адбылося ў праграмах тэматычных цыклаў музычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.  Яркімі эпізодамі ў гісторыі камернага выканальніцтва Беларусі сталі здзейсненыя Ю.Корсаком ў перыяд 1975 – 1978 гг. цыклы канцэртаў: «Камерная музыка І.Брамса » (6 канцэртаў), «Камерная музыка Р.Шумана» (4 концерты). У памяць аб выбітных калегах раз у два гады праходзяць адкрытыя кафедральныя конкурсы камерных ансамбляў імя Ю.Ф.Корсака і струнных квартэтаў ім. М.Шчарбакова.

Актыўнымі выканаўцамі-ансамблістамі ў свой час праявілі сябе выкладчыкі кафедры Л.Дзядук, І.Галачкіна, І.Лубоцкая, В.Савіна. Насычаную выканальніцкую дзейнасць у 1990-я і пачатку 2000-х гг. вялі Г.Някрасова, І.Неўская, Л.Арлова. Г. Някрасава. У цяперашні час актыўную выканальніцкую дзейнасць вядуць маладыя педагогі кафедры: А.Данілаў, Т.Лявіцкая, М.Церан, М.Някрасова-Гутар, Г.Церан.

Яркай падзеяй у жыцці кафедры з’явілася рэалізацыя восенню 2015 г. міжнароднага праекта «Да 250-годдзя М.К.Агінскага: Мінск – Вільнюс – Варшава – Парыж», у якім прыняў удзел струнны квартэт студэнтаў пад кіраўніцтвам Т.Лявицкай. Выступленні паспяхова прайшлі ў залах Літоўскай філармоніі, Варшаўскага універсітэта, пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі. Вялікі грамадскі рэзананс атрымаў міжнародны праект «110-годдзе Д.Шастаковіча – Шаметава », здзейснены сіламі выкладчыкаў (Т.Лявіцкай, С.Петчанка, Е.Гембіцкай ) і студэнтамі квартэтнага класа на радзіме продкаў кампазітара ў в. Шаметава Мядзельскага раёна. Праект быў ажыццёўлены пры садзейнічанні французскай асацыяцыі «Абмен: Францыя – Беларусь» і пасольства Беларусі ў Францыі.

За апошнія гады ў рамках грамадска-асветніцкай дзейнасці атрымалі вядомасць кафедральныя праекты «Музыка ў тэатры», «Музыка ў музеі».  Камерная музыка, выкананая сіламі навучэнцаў і педагогаў кафедры, гучыць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, ЦЮГу, Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі Савіцкага, музеі Ваньковічаў, музеі-сядзібе «Лошыца» і інш. Студэнты кафедры пастаянна прымаюць удзел у грамадска-значных мерапрыемствах гарадскога і рэспубліканскага маштабу. У 2022 г. у БДФ пад кіраўніцтвам прафесара кафедры Г.Някрасовой рэалізаваны творчы праект з трох канцэртаў камернай музыкі «Памяці І.Брамса ».

Актыўная творчая пазіцыя кафедры дае заслужаныя вынікі і ў педагагічнай дзейнасці. Пра гэта сведчаць шматлікія перамогі студэнтаў кафедры на міжнародных конкурсах камерных ансамбляў: ім. М.К.Агінскага ( Беларусь ), ім. І.Брамса ( Польшча ), ім. Г.Зінеці ( Італія ), ім. С.Танеева ( Расія ), ім. М.Юдзіной ( Расія ), ім. С.І.Саўшынскага ( Расія ), ім. Дз.Бартнянскага ( Украіна ), ім. Я.Станковіча (Украіна ) і інш. Многія студэнты адзначаны прэміямі і стыпендыямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ( гл. «лаўрэаты кафедры» ).

Значная геаграфія і майстар-класаў, якія арганізуюцца кафедрай: прафесар Вышэйшага інстытута музыкі і педагогікі ў г.Намюр М.Данель ( Бельгія ), прафесары Гданьскай акадэміі музыкі А.Прабуцка-Фірлей і К.Сперскі ( Польшча ), прафесар МДК А.Бандуранскі і дацэнт І.Красоціна ( Расія ), дацэнт Е.Някрасова ( Германія ). Выкладчыкі кафедры запрашаюцца для ўдзелу ў рабоце журы міжнародных конкурсаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі (у апошнія гады ў фармаце анлайн).

На кафедры вядзецца значная навукова-метадычная праца. Выкладчыкамі выдаюцца навучальныя дапаможнікі, праграмы і ВМК па вучэбных дысцыплінах. Тэматыка і круг прафесійных пытанняў, якія закранаюцца ў даследаваннях, даволі шырокі. , М.Шчарбакоў ажыццявіў рэдакцыю квартэтаў беларускіх кампазітараў, напісаў некалькі кніг па квартэтным мастацтве. На кафедры створаны шэраг навучальных дапаможнікаў: Г.Некрасова « Санаты П. Хіндеміта для духавых інструментаў і фартэпіяна ў класе камернага ансамбля » ( 2005 ); Л.Арлова «Скрыпічныя санаты Бетховена» ( 2006 ); І.Галачкіна « Пуленкоў. Саната для скрыпкі і фартэпіяна ў класе камернага ансамбля » ( 2006 ), « Ф. Пуленкоў.  Саната для віяланчэлі і фартэпіяна ў класе камернага ансамбля » ( 2008 ); В.Сізко-Габрыелян «Камерны ансамбль: інструментальная музыка В. Карэтнікава (на прыкладзе Трыа № 1 d-moll для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі і лірычнай паэмы «Флейтыст») », 2008 (; І.Неўская «Творчасць і эвалюцыя стылю Р.Кларк на матэрыяле Сонаты для альта і фартэпіяна і Трыа для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі » ( 2014 ), Ж.Варламава « Музыка П. Падковырава ў класе камернага ансамбля: Фартэпіянны квінтэт » ( 2019 ), В.Сінецкая « Вобразна-стылістычныя асаблівасці камерна-інструментальнай творчасці І. Брамса на прыкладзе Санаты для кларнета ор.120 № 1 » ( 2020 ). У 2012 г.  Л.Арлова абараніла кандыдацкую дысертацыю, на матэрыяле якой апублікавала манаграфію «Беларускі фартэпіянны камерна-інструментальны ансамбль на мяжы стагоддзяў: кампазітарская творчасць і выканальніцкая практыка » ( 2014 ). В.Сізко-Габрыелян выдала манаграфію «Верай і праўдай» пра жыццё і творчасць В.А. Сізко і С.В.Сізко.  Педагогі кафедры прымаюць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой (Малдова, Украіна, Расія, Польшча). Педагогі кафедры пастаянна чытаюць лекцыі на факультэце павышэння кваліфікацыі акадэміі музыкі.

Кафедра камернага ансамбля актыўна ўдзельнічае ва ўсіх сферах дзейнасці акадэміі, і яе калектыў адкрыты для ўсіх формаў творчага супрацоўніцтва.

pic pic pic