Кафедра харавога дырыжыравання

Караеў Юрый Анатольевіч

Пасада: прарэктар па выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры харавога дырыжыравання
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2022)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2007) па класе харавога дырыжыравання Народнага артыста СССР, прафесара В.У. Роўды, там жа аспірантура пад навуковым кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта А.А. Карпілавай (2011)
Дысцыпліны: Дырыжыраванне, Гісторыя беларускай харавой музыкі, Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі


Нарадзіўся 7 ліпеня 1983 у г.Мінску.

З 2008 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2011 на асноўнай працы на пасадзе выкладчыка, з 2013 – на пасадзе старшага выкладчыка, з 2016 – на пасадзе дацэнта. З 2013 года – дэкан вакальна-харавога факультэта.

З 2011 года выконвае абавязкі адказнага сакратара (намесніка адказнага сакратара) прыёмнай камісіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў і магістрантаў, праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2015).

Выкладчык цыклавой камісіі “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі (2007-2015). Артыст хору Заслужанага калектыву Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі (2006-2011). У 2018 г. стажыраваўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава (пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, прафесара У. Успенскага).

Член экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2014–2019). Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў дырыжораў хору. Член аргкамітэта Велікоднага і Вялікапоснага фестываляў, студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый, конкурсу харавых дырыжораў сярод навучэнцаў УССА памяці Г. Шырмы, міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. І. Шаляпіна, рэспубліканскага конкурсу харавых дырыжораў імя А. Зелянковай, рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі, міжнароднага конкурсу дырыжораў імя В. Роўды і інш.

Аўтар і суаўтар навучальных праграм па дысцыплінах «Гісторыя беларускай харавой музыкі» (2015), «Практыка выкладання спецыяльных дысцыплін» (2016), «Практыка працы з оперным хорам» (2016), «Практыка працы з народным хорам» (2016), «Дырыжыраванне» (2017), «Спецыяльная педагагічная падрыхтоўка» (2018), «Азнаямленчая практыка» (2021), праграмы дзяржаўнага іспыту «Дырыжыраванне канцэртнай праграмай» (2018). Адзін з выканаўцаў навуковай тэмы “Навукова-метадычныя асновы сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дырыжыравання (Акадэмічны хор)” у гімназіях-каледжах мастацтваў і ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (2016).

Сярод выхаванцаў: лаўрэат міжнароднага конкурсу М. Янушкевіч; лаўрэат рэспубліканскага конкурсу В.А. Гойка; лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі І.І. Козіч.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі харавога мастацтва; рэцэнзій на пісьмовыя працы студэнтаў, магістрантаў, навучальныя праграмы.

Узнагароджаны Падзякамі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2017, 2020), Граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016), Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2017).

Публікацыі:

Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках, якія рэцэнзуюцца:

  • Композиционно-драматургические функции хоровых сцен в опере в опере «Дикая охота короля Стаха» В. Солтана / Ю.А. Караев // Музычная культура Беларусi ў сусветнай прасторы : навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi / Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi; склад. В.У. Дадзiёмава. – Вып. 19. – Серыя 1. Беларуская музычная культура. – Мiнск, 2009.
  • Роль хорового начала в драматургии оперы-притчи С. Кортеса «Джордано Бруно» / Ю.А. Караев // Композиторское творчество XIX – XX вв.: жанры, стили, вопросы интерпретации: научные труды Белорусской государственной академии музыки / Белорусская государственная академия музыки; сост. и научн. ред. Е.Н. Дулова. – Вып. 21. – Серия 6. Вопросы современного музыковедения в исследованиях молодых ученых. – Минск, 2009.
  • Композиционно-драматургические функции хора в операх С. Кортеса / Ю.А. Караев // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Інстытут мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Вып. 8. – Мінск: Права і эканоміка, 2010.
  • Роль хоровых сцен в опере «Седая легенда» Д. Смольского / Ю. А. Караев // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Інстытут мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Вып. 6. – Мінск: Права і эканоміка, 2009.
  • Методы взаимодействия композиторского творчества и музыкального фольклора в вокально-хоровых сценах оперы «Новая земля» Ю. Семеняко / Ю.А. Караев // Вести Института современных знаний / Інститут современных знаний им. А. Широкова; гл. ред. А.Л. Капилов. – Вып. 4. – Минск, 2019.
  • Композиционно-драматургические особенности хоровых сцен в опере «Францыск Скарына» Д. Смольского / Ю.А. Караев // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 38. – Минск, 2021.

Матэрыялы навуковых канферэнцый:

  • Роль хоровых сцен в драматургии оперы «Князь Новоградский» А. Бондаренко / Ю. А. Караев // Культура. Наука. Творчество: материалы II Междунар. науч.-практ. конф., 10–11 апреля 2008 г. / науч. ред. Е. Н. Дулова. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2008.
  • Функции хоровых сцен в современной белорусской опере / Ю. А. Караев // Культура та iнформацiйне суспiльство XXI столiцця: матерiали всеукр. наук.-теорет. конф. молодих учених, 23–24 квiтня 2009 р. / Харк. держ. акад. культури ; вiдп ред. Т.Д. Булах. – Харків : ХДАК, 2009.
  • Роль хоровых сцен в современной отечественной опере / Ю. А. Караев // III Машеровские чтения: материалы республиканской научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24–25 марта 2009 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: А. Л. Гладков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2009.
  • Роль хора в современной белорусской опере: к методологии исследования / Ю.А. Караев // Коммуникативные стратегии искусства: материалы Республиканской научно-практической конференции (Брест, 16 апреля 2010 года) / [редколлегия: О.В. Финслер (отв. ред.) и др.]. – Брест : Альтернатива, 2010.
  • Роль хора в опере Е. Глебова «Мастер и Маргарита» / Ю.А. Караев // Актуальные проблемы мировой художественной культуры: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. памяти проф. У.Д. Розенфельда (Гродно, 25–26 марта 2010 г.). Ч. 1 / ГрГУ им. Я. Купалы ; редкол. : А. П. Богусов [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2011.
  • Основные этапы развития белорусской оперы ХХ века: хоровой аспект / Ю.А. Караев // Актуальные проблемы искусства: история, теория, методика / Міжнар. навук.-практ. канф., г. Мінск, 10–11 крас. 2014 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка ; рэдкал. : М.Р. Баразна, У.А. Васілевіч, Т. С. Багданава і інш. ; адк. рэд. Ю.Ю. Захарына. – Мінск : БДПУ, 2014.
  • Хоровые сцены композиторов Беларуси в жанре «большой» оперы последней трети XX века: композиционно-драматургический аспект / Ю.А. Караев // Актуальные проблемы музыкально-исполнительского искусства: История и современность. Вып. 10: Материалы Междунар. науч.-практ. конф., Казань, 5 апреля 2017 г. / Сост. В.И. Яковлев ; Казан. гос. консерватория. – Казань, 2018.
  • Методологические принципы исследования хорового компонента оперного произведения (на материале современной белорусской оперы) / Ю. А. Караев // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. арт. Вып. 2 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; гал. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: Права і эканоміка, 2021.
  • Камерная опера «Тарас на Парнасе» Н. Аладова: претворение фольклорного начала в хоровой партии / Ю.А. Караев // WORLD SCIENCE: PROBLEMS AND INNOVATIONS: сборник статей LIV Международной научно-практической конференции. – Пенза : МЦНС «Наука и Просвещение». – 2021.

Артыкулы ў іншых навуковых выданнях:

  • Karaev, Y. А. The History of Belarusian Opera Art and the Role of the Chorus in Operas by Belarusian Composers (История оперного искусства Беларуси и роль хора в операх композиторов Беларуси) / Y. А. Karaev // The International Choral Bulletin is the Official Journal of the IFCM. – 2010. – Volume XXIX, Number 4. – 4th Quarter.
pic pic pic