Структура акадэміі

ОПЕРНАЯ СТУДЫЯ

Оперная студияКіраўнік студыі: Фядосенка Наталля Сяргееўна
Кантактны тэлефон: +375 17 3582198
Электронны адрас: studia_opernaya@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (вучэбны корпус №1), каб. 13.


Оперная студыя створана ў 1939 годзе па ініцыятыве загадчыка кафедры сольнага спеваў, прафесара П.Ціханава.

Праца опернай студыі Акадэміі музыкі накіравана на падрыхтоўку студэнтаў-вакалістаў да прафесійнай дзейнасці ў якасці оперных выканаўцаў, а таксама арганізацыю вытворчай практыкі студэнтаў аркестравага факультэта. Першым кіраўніком опернай студыі была прафесар А. Шперлинг (1867-1943), якая атрымала музычную адукацыю ў Італіі.

У першыя пасляваенныя гады музычна-сцэнічную падрыхтоўку студэнтаў-вакалістаў ажыццяўлялі дырыжоры І.Гітгарц, Р.Рубінштэйн, С.Ратнер; рэжысёры С.Капара, заслужаны артыст БССР Ю.Ужэнцаў, народны артыст БССР і заслужаны артыст Армянскай ССР Н.Сердабаў. Навучанне акцёрскаму майстэрству вялося ў класе старшага выкладчыка кафедры опернай падрыхтоўкі Д.Румянцава, мастацтва сцэнічнай мовы і грыму выкладала актрыса тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка БССР З.Браварская.

Пасля вайны праца опернай студыі была адноўлена ў 1960 годзе і з тых часоў, непасрэдна, звязана з дзейнасцю кафедры опернай падрыхтоўкі. Удасканаленне арганізацыйнага і творчага працэсу ў опернай студыі ў розныя гады ажыццяўлялі:

 

pic pic pic