Факультэты і кафедры

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Дэкан факультэта: Комар Ігар Анатольевіч
Кантактны тэлефон: +375 17 2527867; +375 25 6080597
Электронны адрас: fpkp@bgam.by

Метадысты: Анісовіч Аляксей Дзмітрыевіч, Васілеўскі Дзмітрый Валер’евіч
Месцазнаходжанне:
вул. Кісялёва, 61 (інтэрнат), каб. 127

Асноўныя напрамкі:


Факультэт павышэння кваліфікацыі (з 1 студзеня 2012 г. – факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) быў створаны на базе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 5 мая 1976 г. і з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць факультэта накіравана на забеспячэнне прафесійнага развіцця і задавальненне пазнавальных патрэб кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў устаноў адукацыі гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва.

На факультэце праводзіцца кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (для педагагічных работнікаў).

Супрацоўнікі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі – метадысты Анісовіч Аляксей Дзмітрыевіч і  Васілеўскі Дзмітрый Валер’евіч.

Факультэт знаходіцца ў інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па адрасе: 220002, г. Мінск, вул. Кісялёва, 61 (інтэрнат), каб. 127; тэл.: +375 17 2527867, +375 25 6080597 (Viber); электронныя адрасы: fpkp@bgam.by; bgam_fpk@mail.ru.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сацыяльных сетках:

VK: https://vk.com/fpkpbgam

Instagram: https://instagram.com/fpkpbgam

Facebook: https://fb.com/fpkpbgam

pic pic pic