Кафедра драўляных духавых інструментаў

Расоха Максім Мікалаевіч

Пасада: Дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі  (2006)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (габой), аркестравы клас (духавы аркестр)


Нарадзіўся 30 жніўня 1982 у г.Мінску, (Беларусь)

Выканаўца (габой), педагог. Дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі, старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў (2018), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор студэнцкага духавога аркестра (2017). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2006 па 2016 год канцэртмайстар групы драўляных духавых інструментаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь”, з 2008 і па цяперашні час настаўнік па класе габоя і камернага ансамбля Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 ім. Я. Глебава.

У 2016-2017 галоўны дырыжор канцэртнага духавога аркестра “Няміга”, у 2017-2018 галоўны запрошаны дырыжор канцэртнага аркестра горада Гомеля, з 2018 па 2020 – дэкан аркестравага факультэта беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2020 – 2021 дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі акадэміі музыкі. З 2022 г. мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Лаўрэат конкурсаў:

  • лаўрэат II прэміі Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах у намінацыі – сольнае выкананне (Беларусь 1999);
  • лаўрэат II прэміі Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі сольнае выканальніцтва (Фінляндыя 2007);
  • лаўрэат I прэміі Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі камерны ансамбль (Фінляндыя 2007);
  • фіналіст першага рэспубліканскага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларуci” (2011);
  • лаўрэат III прэміі Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Славянскія сустрэчы” (Расія 2012);
  • лаўрэат I прэміі Міжнароднага конкурсу “Кубак Еўропы” ў намінацыі камерны ансамбль (Беларусь 2012);
  • лаўрэат I прэміі Міжнароднага фестывалю-конкурсу ў намінацыі дырыжыраванне “Nordic Fest” (Фінляндыя 2021).

Член журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў:

Х Міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (РФ, г.Масква 2018), V Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. А.А.Глебава (РБ, г.Магілёў 2019), ХVIII Адкрыты абласны конкурс маладых выканаўцаў на духавых інструментах і ўдарных інструментах памяці Заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Івана Янкоўскага «Залатая труба» (РБ, г.Стоўбцы 2019), III Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах ім. Агінскага (РБ, г.Маладзечна 2019).

У 2018 годзе прайшоў стажыроўку ў Латвійскай акадэміі музыкі ім. Язэпа Вітола на кафедры дырыжыравання.

Мае тры падзякі рэктара акадэміі музыкі.

Лаўрэаты конкурсаў і фестываляў з ліку студэнтаў акадэміі музыкі:

  • квінтэт драўляных духавых інструментаў, лаўрэат II прэміі II Адкрытага Рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу «Талісман удачы» (Беларусь 2018);
  • студэнцкі духавы аркестр, лаўрэат II прэміі IV Усерасійскага адкрытага фестывалю-конкурсу духавых аркестраў «Віват, Студэнт!» (РФ, г.Масква 2018);
  • студэнцкі духавы аркестр, Дыплом IV Міжнароднага Велікоднага фестывалю (Беларусь 2021);
  • студэнцкі духавы аркестр, гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Nordic Fest” (Фінляндыя 2021).

Уладальнік дзяржаўнай стыпендыі на рэалізацыю творчага праекта: “Перакладанне для квартэта духавых інструментаў твораў беларускіх кампазітараў ХVIII-XIX ст.”(2009);

Аўтар творчага праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Музычная спадчына Радзімы” (да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А.Глебава і Года малой радзімы) – гастрольна-канцэртны тур духавога аркестра, рэалізаванага па гранце Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019);

Уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2020 год, на рэалізацыю музычнага праекта “Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў”.

Публікацыі:

Укладальнік:

Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХIХ-ХХ стагоддзя ў перакладанні для камернага ансамбля (флейты, скрыпкі, фартэпіяна/ Навук. і аўтар перакладаў М. М. Расоха. – Мінск: Расоха М.М. 2014. – 72 с. Тыраж 50 экз. – ISBN 978-985-7092-59-8;

Беларуская мелодыя. Творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя для флейты (кларнета) і фартэпіяна / Навук. і аўтар перакладаў М. М. Расоха. – Мінск: Расоха М.М. 2016. – 64 с. Тыраж 200 экз. ISBN 978-985-5810-57-6;

Зборнік перакладанняў для квінтэта драўляных духавых інструментаў. Да 110-годдзя з дня нараджэння Ю.Бельзацкага / Навук. і аўтар перакладаў М. М. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2019. – 72 с. Тыраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-33-1;

Творы для ансамбля духавых інструментаў. Да 110-годдзя з дня нараджэння П. П. Падкавырава / Навук. М. М. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2020. – 74 с. Ціраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-48-5.

Глебаў Я.А. Мелодыі беларускага кіно / Навук. І аўтар перакладаў для флейты (цымбал) з фартэпіяна М. М. Расоха. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2021. – 140 с. Тыраж 80 экз. ISBN 978-985-880-115-1.

Перакладанні для квінтэта драўляных духавых інструментаў / Навук. і аўтар перакладаў М. М. Расоха. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2021. – 112 с. Тыраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-63-8.

Артыкулы:

Кінамузыка Я.Глебава ў кантэксце беларускай культуры 2-й паловы ХХ ст. // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. – 2021. – № 38. – С. 60 – 63.

Запісаў і падрыхтаваў да выдання аўдыёдыскі: “Музыка Е.Глебава” (2009), “Яўрэйская музыка беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя” (2014), “Музыка беларускага кіно” (2018);

Аўтар музыкі да дакументальнага фільма «Лехайм. За жыццё!» (2019).

pic pic pic