Кафедра драўляных духавых інструментаў

Казадой Георгій Іосіфавіч

Пасада: дацэнт
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага (1985, клас Г.І.Забары)
Вучонае званне: Дацэнт (2024)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (кларнет), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста, вывучэнне аркестравых партый


 

Нарадзіўся 7 мая 1956 у в. Слаўкава (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь).

З 2012 года – дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2016 года на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2012 па 2016 гг. працаваў артыстам і кіраўніком ансамбля кларнетаў Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Народнага артыста РБ, прафесара М.Я. Фінберга.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў на духавых інструментах.

Член журы Міжнароднага еўрапейскага форума саксафаністаў у г. Вроцлаве (Рэспубліка Польшча, 2018 – 2019 гг).

Сярод выхаванцаў:

  • Бабко Д. – Гран- пры Міжнароднага конкурсу ім. Я. Кока (г. Кішынёў, Малдова ў 2016 г.), дыпламант Міжнароднага конкурсу «Залаты Саксафон» г. Кіеў, Украіна (2017 г), прызёр Дэльфійскіх гульняў (II месца) г. Масква (у 2016 г).
  • Вань Яньхао – магістрант Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Кітай – лаўрэат II прэміі Міжнароднага конкурсу “Музыка свету”, г. Іерусалім, Ізраіль у 2019 г.
  • Іардасопаль А. – Гран-пры IX Рэспубліканскага творчага радыё – конкурсу «Маладыя Таленты Беларусi» у намінацыі інструментальная музыка. г. Мінск ( у 2020 г), I прэмія Міжнароднага конкурсу Мастацтваў « Muz Art» у намінацыі інструментальнае выканальніцтва, I месца ў намінацыі Камерны ансамбль, г. Волагда РФ ( у 2020 г), прызёр Дэльфійскіх гульняў, III месца, г. Масква ( у 2021 г).

Складальнік і аўтар перакладанняў для зборніка “Музыка для ансамбля кларнетыстаў” кампазітараў С. Манюшкі, М.К. Агінскага, М. Карлавіча (у 2018 г).

Аўтар навуковага артыкула «Асаблівасці інтэрпрэтацыі трыпціха для саксафона – сола «Апельсінавы сад» кампазітара Я. Шымановіч (у часопісе «З досведу працы ў класе саксафона»), 2022 г.

Аўтар праграмы па спецыяльным прадмеце (“Драўляныя духавыя інструменты”) для падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, 2018 г.

Удзельнічаў у XII Міжнародным навуковым сімпозіуме з дакладам “Развіццё і станаўленне акадэмічнай школы саксафона ў Беларусі”, г. Вроцлаў, (Рэспубліка Польшча ,  2021 г.).

pic pic pic