Кафедра струнных народных інструментаў

Падойніцына Рыма Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2005)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1978), там жа асістэнтура-стажыроўка (1980) па класе цымбал Я.П. Гладкова
Выкладчык  дысцыплін: Спецыяльны інструмент (цымбалы), Ансамбль, Азнаямленчая практыка, Вывучэнне роднасных народных інструментаў, Сучасная музыка для народных інструментаў, Гісторыя выканальніцтва на народных інструментах


Падойніцына Рыма Уладзіміраўна нарадзілася 18 сакавіка 1954 у п.Чарнышэўск Забайкальскага краю, РСФСР.

Лаўрэат у складзе дуэта з І. Жылінай Адкрытага Усерасійскага фестывалю-конкурсу народнага мастацтва “Захавальнікі спадчыны Расіі” (2010), Агульнарасійскага мастацкага фестывалю “Артыяда народаў Расіі” (2010, 2012, 2014). Член БСМД (1989). Член праўлення (1997) і нам. старшыні (2000) Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў (АБЦ).

З 1980 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Белдзяржкансерваторыі. З 1994 г. – на пасадзе дацэнта. Мае каля 70 выпускнікоў, звыш 20 з іх – лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

Сярод найбольш вядомых выхаванцаў – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2009 г., артыстка інструментальнага трыа “Лірыца” А. Сочнева; старшыня прадметна-цыклавой камісіі народных інструментаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі М. Кучынская; канцэртуючы музыкант, дацэнт універсітэта ў г. Лінц (Аўстрыя) Л. Беладзед; канцэртуючы музыкант, выкладчык ДМШМ № 10 ім. Я.А. Глебава, Т. Краснабаева; дацэнт БДУКіМ, А. Шульгоўская; старшы выкладчык БДПУ ім. М. Танка А. Андрыенка; дырэктар ДМШМ № 19 г. Мінска М. Яфіменка; выкладчык ДМШМ, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Я. Сіраш; салістка Ансамбля нацыянальных інструментаў В’етнама Као Тхі Хыонг Занг і інш.

З 1980-х гг. аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам усіх ступеняў музычнай адукацыі. Прымае актыўны ўдзел у рабоце ФПКП Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДПУ ім. М. Танка, БелІПК. Праводзіць майстар-класы, з’яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Аўтар вялікай колькасці перакладанняў і выканальніцкіх рэдакцый для цымбал твораў беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў.

У 1975 – 1978 гг. у складзе Дзяржаўнага народнага аркестра БССР і ў якасці салісткі ў складзе канцэртных брыгад выступала на Паўночным марскім флоце, Байкала-Амурскай магістралі, ва Украіне, Літве, Эстоніі і інш. У складзе дуэта з І. Жылінай выступала з канцэртамі ў многіх гарадах Германіі (2010).

Вядзе навуковую дзейнасць. Аўтар шэрагу артыкулаў у навукова-рэцэнзуемых зборніках і перыядычным друку. Удзельнік навукова-практычных канферэнцый у Беларусі і Расіі. Аўтар анатацый і артыкулаў для буклетаў фестывалю “Międzynarodowy Festiwal Muzyki Wspolchesnej” (Кракаў, 2009) і фестывалю “Гукі Еўразіі” (Улан-Удэ, 2009).

Узнагароджана медалямі В. Гарадоўскай (2004) і палітычнай партыі “Адзіная Расія” “За дасягненні ў галіне культуры, навукі і адукацыі” (2009); нагрудным знакам БСМД “За ўклад у развіццё музычнага мастацтва” (2010); Ганаровымі граматамі ЦК ЛКСМБ (1977, 1978) і Міністэрства культуры РБ (2007); Граматамі Маскоўскай Патрыярхіі (2004, 2009).

Асноўныя публікацыі:

  • Акадэмічнае цымбальнае мастацтва / Р.У. Падойніцына // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарытычны часопіс. – 2002. – №3.
  • Беларускія цымбалы як аб’ект навуковага даследавання / Р.У. Падойніцына // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2011. – №19.
  • Галіна Асмалоўская: «Мы маем шчасце жыць у музыцы» / Р.У. Падойніцына // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2011. – №19.
  • Аб узаемаабумоўленасці развіцця музычнага інструментарыя і выканальніцкага стылю (на прыкладзе беларускіх цымбал) / Р.У. Падойніцына // Праблемы этнамузыкалогіі і гісторыі музыкі ў сучасных даследаваннях: Зб. дакл. III навук. чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (г. Мінск, 24-25 сакавіка 1994 г.). – С. 42-52. – Мінск, 1996.
  • Падойніцына, Р. В. Цымбалы вачамі выканаўцаў аўтэнтычнай традыцыі / Р.У. Падойніцына // Музычная культура Беларусі: Дыялог гадзін: Матэрыялы VI Навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906-1987): г. Мінск, 4 красавіка 1997 г. – С. 12-21. – Мінск, 1997.
  • Ансамблевае музіцыраванне ў класе цымбал [Ноты] : вучэбна-метадычны дапаможнік для вучняў малодшых класаў ДМШ / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі інстытут праблем культуры ; [аўтары-склад. : Р. В. Падойніцына, М. Г. Солапаў]. – Мінск: БелІПК, 1998. – 17 с.
  • Эцюды і практыкаванні для цымбал [Ноты] : вучэбна-метадычны дапаможнік для ДМШ; аўтары- складальнікі : Р. В. Падойніцына, М. Г. Солапаў. – Мінск, 1998. – 50 с.
  • Сучасная музыка для народных інструментаў: вучэбная праграма ўстановы вышэйшага адукацыі па навучабнай дысцыпліне для напрамкаў спецыяльнасці: 1-16 01 08-02 ), 1-16 01 08-04 Струнныя народныя шчыпкова-ударныя інструменты (домра), 1-16 01 08-05 Струнныя народныя шчыпкова-ударныя інструменты (мандаліна) / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі ; [укладальнік: Р.В. Падойніцына]. – Мінск: [Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі], 2015. – 18 с.
pic pic pic