Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Русакова Марына Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2022)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1997), там жа асістэнтура-стажыроўка (1998) пад кіраўніцтвам З.В. Качарскай; Міжнародны універсітэт ЮНЕСКА (Францыя, 1998)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 3 ліпеня 1975 года ў г. Мінску (БССР).

З 1997 выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2005 – старшы выкладчык, з 2018 – дацэнт.

Выступае сольна, у дуэце, у складзе камерных ансамбляў  і аркестрамі з канцэртамі ў Беларусі і за яе межамі (Расія, Польшча, Францыя, Бахрэйн). Валодае шырокім канцэртным рэпертуарам, выконвае творы розных стыляў, эпох і накірункаў.

Першы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1996). Лаурэат IV Прэміі Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Э.Дзюрле ў Бельгіі (1996). Прымала ўдзел у Фестывалі імя Падзерэўскага ў Варшаве (1996). Узнагароджана дыпломам лепшага канцэртмайстра на Міжнародных конкурсах, дыпломам за падрыхтоўку лаурэата, які атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў (Ялта, 2006).

Сярод выхаванцаў:

  • загадчык цыклавой камісіі «Спецыяльнае фартэпіяна» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка», старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А.Казінец;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Т. Серыкава;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў В. Ткачэнка;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Ю. Кірылец;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў Я. Ляўковіч;
  • лаурэат і дыпламант фартэпіянных конкурсаў А. Галубцова;
  • канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі К. Астоева.

Публікацыі:

  • Фортепианная музыка С. Прокофьева: к вопросу интерпретации программных произв. // Науч. тр. БГАМ. – Минск, 2007. – Вып. 14;
  • Программные циклы для фортепиано Г. Гореловой: к вопросу исполнительской интерпретации // Культура. Наука. Творч.: материалы III Междунар. науч.-практ. конф., 23–24 апр. 2009. – Минск, 2009;
  • Фортепианная музыка Беларуси ХІХ века в отечественной исполнительской практике // Весці Беларус. Дзярж. акадэміі музыкі. – 2020. – № 37;
  • Фортепианная музыка молодых белорусских композиторов для детей // Весці Беларус. Дзярж. акадэміі музыкі. – 2021. – № 38.
  • Горелова, Г. Фея сирени / вступ. слово М. Русаковой. – Минск, 2017;
  • Горелова, Г. Фигурки из цветной бумаги / вступ. слово М. Русаковой. – Минск, 2017.

Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё (творы Г.Гарэлавай).

pic pic pic