Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Шкулепа Максім Фаміч

Пасада: Дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас М.М. Волкава), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2011)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, камерны ансамбль, ансамбль, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, азнаямленчая практыка, выканальніцкая практыка.


Шкулепа Максім Фаміч нарадзіўся ў 1986 у г. Слуцку (Беларусь, Мінская вобласць).

З 2013 года працуе выкладчыкам класа трубы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з верасня 2017 – старшым выкладчыкам. З 2020 – дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

Максім Фаміч Шкулепа – высокапрафесійны музыкант, лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай школы трубачоў. Яго творчая дзейнасць накіравана на развіццё выканальніцкіх традыцый, закладзеных яго педагогам, прафесарам Волкавым М.М. Паспяхова займаецца навукова-метадычнай працай, праводзіць майстар-класы і аказвае метадычную дапамогу музычным каледжам Рэспублікі Беларусь. Член журы буйнога міжнароднага конкурсу выканаўцаў на трубе (Масква, лістапад 2022) – правільнае і поўная назва конкурсу!!!

Сярод яго студэнтаў пераможцы XIX Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» (Мінск, 2019): Сяргей Кавалюк (1 прэмія), Леў Геваркоў (2 прэмія).

Шкулепа М.Ф. узнагароджаны Ганаровай граматай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі («За прафесійныя дасягненні і ўклад у выхаванне творчай моладзі», 2021).

Навучальныя праграмы:

  • «Ансамбль», 2016;
  • «Камерны ансамбль», 2016;
  • «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», 2016;
  • «Азнаямленчая практыка», 2017.

Артыкулы:

  • «Жанр канцэрта для трубы ў творчасці У.Дамарацкага» // Вып. 48. Серыя 6: пытанні сучаснага музыказнаўства ў даследаваннях маладых навукоўцаў. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2019. С. 43, 51.
  • «Музычны інструмент і творчая задума кампазітара» // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2021. – № 38. С. 28-40.
  • «Труба ў творчасці Галіны Гарэлавай» / / Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Мінск: БДАМ, 2021.
  • «Феномен індывідуальнага выканальніцкага стылю ў кантэксце беларускай школы ігры на трубе // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 51. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2020. – С.89-101.

Матэрыялы канферэнцый:

  • «Музыка беларускіх кампазітараў для трубы: на скрыжаванні ўзаемадзеяння кампазітарскай і выканальніцкай школ» // Навуковы аглядальнік. Навукова-аналітычны часопіс. – 2022. № 2(134). С.21-24.
  • «Дыялогі аб культуры і мастацтве: матэрыялы XI Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам (Пермь, 14-16 кастр. 2021).
  • «Труба на беларуска-польскіх землях у XVIII стагоддзі» // Культура. Навука. Творчасць: XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, Мінск, май 2021 г.

Тэзісы:

  • «Труба ў творчасці Галіны Гарэлавай» // тэзісы завочнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі» «Музычныя эпохі і стылі ў люстэрку сучасных мастацкіх працэсаў», Беларуская дзярж.акадэмія музыкі, 26 лістапада 2020 г.
pic pic pic