Кафедра спеваў

Лой Ірына Уладзiмiраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спеваў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012), там жа магістратура (клас дац. Л.І.Шчарбаковай, 2013)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы


Нарадзілася 9 сакавіка 1983 г. у г.Мінску.

Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праходзіла стажыроўку ва Універсітэце Моцартэум (2015, клас праф. Курта Відмера); стажыроўку ў Аўстрыйскай акадэміі Барока (2012, 2013, 2015, клас праф. Л.Фірлінгер, клас Д.Ёрк, клас праф.К. Хільца); стажыроўку ў Аўстрыйскай акадэміі бельканта (2014, 2016, клас Натэлы Нікалі-Чконія, клас Этэры Ламорыс-Чконія); стажыроўку ў класе маэстра Тэрэзы Берганцы. У 2005 скончыла з адзнакай Інстытут тэалогіі і рэлігіязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “тэолаг-рэлігіязнаўца, выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства”. У 2006 скончыла з адзнакай магiстратуру Інстытута тэалогіі і рэлігіязнаўства БДУ.

Са снежня 2019 года выкладае акадэмічныя сольныя спевы на кафедры спеваў вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Выступала ў шматлікіх канцэртных выступах у Нямеччыне, Аўстрыі, Нідэрландах, Кітаі, ЗША, Польшчы, Расіі і іншых краінах. Прыняла ўдзел у больш за 1000 канцэртаў. Прыязджала з майстар-класамі ў КНР і працавала ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Рэспублікі Таджыкістана. Выступала пад кіраўніцтвам выдатных дырыжораў, такіх як Рубен Дуброўскі, Марцін Хазельбэк, Мікалай Усцюжанін, Яўген Бушкоў.

Пераможца Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац (Мінск, 2006 г.).

У рэпертуары 20 оперных партый і больш за 400 оперных арый і рамансаў. Мае ўласны канал на партале youtube, дзе прадстаўлена больш за сотню «жывых» выступаў.

Узнагароды:

  • лаўрэат Міжнароднага фестывалю-конкурсу харавой і вакальнай музыкі ў Расіі (Масква, май 2010);
  • лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу Дзяржаўнай Тэлерадыёкампаніі (Мінск, кастрычнік 2011);
  • уладальнік Вялікага Прыза публікі Аўстрыйскай Акадэміі Барока як лепшы выканаўца-вакаліст (Гмундэн, Аўстрыя, жнівень 2012);
  • лаўрэат міжнароднага вакальнага конкурсу «Premier-2013» ва Украіне (Кіеў, люты 2013);
  • уладальнік Узнагароды Аўстрыйскай Акадэміі Барока і спецыяльнага прыза АБА ў рамках Фестывалю ў Шветцынгене (Гмундэн, жнівень 2014);
  • уладальнік дыплома «Kristalklare soprano stimme» (Сапрана крышталёвай чысціні) Аўстрыйскай Акадэміі Бельканта, падпісаным Джакама Арагалем, Крыстай Людвіг, Ільдзікай Райманды і іншымі выбітнымі музыкамі сучаснасці (Грац, Аўстрыя, жнівень 2015);
  • уладальнік дыплома Летняй Акадэміі Моцартэума (Зальцбург, Аўстрыя, жнівень 2015).

У 2013-2017 выкладала акадэмічны вакал у Чжэнчжоўскім Універсітэце (Чжэнчжоў, Хенань, КНР), дзе стварыла студэнцкі тэатр, у якім разам у сваімі вучнямі рэалізавала пастаноўку новай оперы-пастычча “莫扎特· 爱” (Моцарт i каханне). Выступала ў многіх буйных гарадах КНР.

Сярод выхаванцаў з КНР (звыш 100) – больш за 50 паступілі ў прэстыжныя ВНУ Расійскай Федэрацыі, прэстыжныя ВНУ КНР, заходнееўрапейскія ВНУ.

З’яўляецца стваральнікам вакальнай методыкі, у аснове якой – унікальная псіхафізічная аўтарская тэхніка выкладання bel canto, арыентаваная на кітайскіх навучэнцаў і маладых айчынных вакалістаў. З’яўляецца аспірантам кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (навуковы кіраўнік – прафесар В.Л.Яканюк)

2018 год прысвяціла Рэспубліцы Таджыкістан, дзе працавала:

  • салісткай, педагогам па вакалу з салістамі і хорам у Дзяржаўным Акадэмічным Тэатры оперы і балета ім. Садрыдзіна Айні;
  • салісткай Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Таджыкістан;
  • на пасадзе дацэнта Дзяржаўнай кансерваторыі ім. Талаба Саттарава.

У лютым 2018 сумесна з ансамблем салістаў “Партыта” прадставіла новы сольны праект “ARDO” (рэдкія арыі эпохі італьянскага барока, якія ўпершыню выконвалiся ў Мінску) у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Запісаны сольны альбом. У лютым 2019 года прадставіла публіцы новы сольны праект ARIA MUNDI – сусветныя оперныя шэдэўры на 10 мовах свету.

У верасні 2019 г. стварыла тэатральны калектыў «Амадэй & Co», які складаецца з музыкантаў вядучых калектываў краіны, у фокусе якога асвета і кансалідацыя гледача вакол ідэй нацыянальнага духоўнага развіцця, умацаванне нацыянальных культурных каштоўнасцяў, знаёмства з культурнай спадчынай іншых краін, музыка эпохі барока. За час існавання калектыў на добраахвотных пачатках ажыццявіў дзесяць маштабных тэатралізаваных праектаў, прысвечаных заходнееўрапейскай музыцы барока і беларускай старажытнай музыцы, а таксама ўнікальны чатырохмесячны online-праект «Казкі на ноч».

Вольна валодае англійскай мовай (дыплом рэферэнта-перакладчыка), гутарковай кітайскай, перакладае з французскай, італьянскай, лацінскай, валодае нямецкай і польскай фанетыкай. Таксама мае досвед чытання аркестравых партытур. Дырыжуе і валодае навыкамі акампанементу.

Выступіла з дакладамі на васьмі міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі вакальнага мастацтва. З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па кітайскім вакальным мастацтве, замежных вакальных школах, па методыцы выкладання тэхнікі рэзанансных спеваў кітайскім студэнтам.

Публікацыі:

  • Лой, І.У. Падрыхтоўка замежных студэнтаў-вакалістаў у вышэйшай школе: праблемы, мэты, перспектывы // Весці Беларускай дзяржаȳнай акадэміі музыкі
  • Лой, І.У. Беларуская вакальная музыка ў навучанні кітайскіх студэнтаў рэзанансным спевам // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследванняȳ беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусі
  • Лой, І.У. Кітайская палітыка аднаго дзіцяці і яе ўплыў на ментальнасць кітайскіх студэнтаў-вакалістаў у вышэйшай школе // Пытанні тэорыі і практыкі прафесійнай падрыхтоўкі музыкантаў-выканаўцаў. Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
  • Лой, І.У. Кітайская нацыянальная опера // Айчыннае і замежнае музычнае мастацтва: пытанні гісторыі, тэорыі, выканальніцкай практыкі / Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
  • Лой, І.В. Уплыў bel canto на вакальнае мастацтва Кітая // Актуальныя праблемы музычнай навукі і адукацыі канца XX – пачатку XXI ст. / Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
  • Лой, І.У. Кітайскае вакальнае мастацтва – гісторыя ў кантэксце глабалізацыі // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: НАН РБ
  • Лой, І.У. Сучасныя метадычныя асновы і развіццё беларускай вакальнай школы // Прафесійная адукацыя: Адукацыя i выхаванне
  • Лой, І.У. Вакальная адукацыя ў Кітаі // Педагагічная навука і адукацыя: Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Лой, І.У. Методыка выкладання тэхнікі рэзанансных спеваў кітайскім студэнтам у вышэйшай школе: этап працы над вызваленнем галасавога апарату // Мастацтва i школа»: Адукацыя i выхаванне
  • Лой, І.У. Руская вакальная школа: дарэвалюцыйны, савецкі і постсавецкі перыяды // Весці Дзяржаȳнага педагагiчнага унiверсiтэта: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
  • Лой, І.У. Нацыянальныя вакальныя школы: параўнальны аналіз // Навуковыя працы РІВШ»: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

Творчы партрэт і дасягненні прадстаўлены ў штогадовых перадачах Першага канала Беларускага радыё, а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Рэспублікі.

pic pic pic