Кафедра камернага ансамбля

Някрасава-Гутар Марына Анатольеўна

Пасада: Старшы выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас У.М.Няхаенка)
Выкладчык дысцыплін: Камерны ансамбль


Нарадзілася 29 ліпеня 1988 г. у г.Мінску.

У 2007 годзе скончыла Рэспубліканскую музычную гімназію-каледж (клас) І.Ю. Семяка. З 2007 па 2012 год вучылася ва Установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі » у класе прафесара У.М.Няхаенкі. Скончыла акадэмію з адзнакай. З 2012 па 2013 год праходзіла навучанне ў магістратуры пры акадэміі музыкі.

Марына Анатольеўна з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў камерных ансамбляў:

Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя М.К. Агінскага:

  • 1999 г. – III прэмія – дуэт з кларнетам ( клас дацэнта І.В. Галачкінай );
  • 2002 г. – II прэмія – у складзе трыа ( клас дацэнта І.В. Галачкінай );
  • 2006 г. – I прэмія – у складзе трыа ( клас дацэнта Г.У. Някрасавай );
  • 2013 г. – II прэмія – у складзе трыа.

Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «У гасцях у Айвазоўскага »      (Украіна ):

  • 2009 г. – Гран-пры – у складзе трыа (два кларнеты і фартэпіяна );
  • 2009 г. – Гран-пры – у складзе трыо (два цымбалісты і фартэпіяна).

2013 г. – I прэмія Міжнародны конкурс імя М. Юдзінай (Санкт-Пецярбург, Расія);

2013 г. – Гранд-прэмія, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі;

2014 г. – Гранд-прэмія, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Удзел у майстар-класах:

  • 2006 г. – прафесар Парыжскай кансерваторыі Ж. Перно ( трыа Беражная В., Дулаў В., Някрасава М. );
  • 2009 г. – прафесар Маскоўскай кансерваторыі А.З. Бандуранскі;
  • 2007 г. – прафесар Вышэйшай школы музыкі г.Кёльна ( Германія ) Абро Вальдма;
  • 2012 г. – (трыа Пукст Е., Трухан В., Някрасава М.) курсы вышэйшага ансамблевага майстэрства Еўрапейскай асацыяцыі выкладчыкаў камернай музыкі з прафесарамі Гданьскай кансерваторыі Пробуцыа-Фірлей і Сперскім. Удзел у заключным канцэрце ( г. Казань, Расія ).

Канцэртная дзейнасць:

  • З 2005 па 2009 гг. штогод удзельнічала ў канцэртах пад эгідай Міжнароднага форуму «Золинген-Мінск » (Германія) у гарадах: Кёльн, Золінген, Кассель, Эсэн і інш.
  • У 2013 годзе ўдзел у канцэрце лаўрэатаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
  • 2013 г. у складзе трыа і ў якасці канцэртмайстра беларускай дэлегацыі на Міжнародным фестывалі музычных ВНУ ( Варшава, Польшча ).
  • Канцэрты камернай музыкі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДФ, Мастацкім музеі, музычных школах.

Педагагічная праца:

  • З 2010 па 2011 год працавала ў Мінскім музычным вучылішчы выкладчыкам па спецыяльным фартэпіяна.
  • З 2013 года працавала на кафедры камернага ансамбля ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў якасці выкладчыка. Адначасова працавала на кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Педагагічная праца ў перыяд з 2013-2016 гады:

  • У перыяд з 2013 па 2016 гады студэнты класа прынялі ўдзел у кафедральных канцэртах «Дынастыі» з творамі В.А. Моцарта, удзельнічалі ў канцэрце беларускіх кампазітараў, прымалі ўдзел у кафедральных канцэртах. У канцэртах прагучалі санаты В. Моцарта, Н. Гедыка, К. Сен-Санса, Кара-Караева, Ф. Пуленка, Л. Абеліовіча і інш.
  • Студэнты класа Някрасавай-Гутар М.А. занялі 2 месца і сталі лаўрэатамі на Міжнародным конкурсе ім. Е. Станковіча ў Кіеве (Украіна).