Кафедра харавога дырыжыравання

Бадзяка Інеса Міхайлаўна

Пасада: Дацэнт кафедры харавога дырыжыравання
Вучонае званне: Дацэнт
Ганаровае званне: Ганаровы прафесар Аньянскага педагагічнага універсітэта (Кітай, з 2015 года)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1996), клас народнага артыста СССР, БССР прафесара В.У.Роўды, магістр мастацтвазнаўства (1997), аспірантура на кафедры гісторыі, тэорыі музычнага мастацтва БДАМ (2006) (навуковы кіраўнік – дацэнт Карпілава А.А.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Харавы клас, Дырыжыраванне (акадэмічны хор), Гісторыя рускай харавой музыкі, Вывучэнне сучаснага харавога рэпертуару.


Нарадзілася ў 1972 годзе.

Харавы дырыжор, педагог, грамадскі дзеяч, лаўрэат міжнародных конкурсаў, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2011-2021), мастацкі кіраўнік Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2013), Член Прэзідыума Беларускага саюза музычных дзеячаў (2022). Педагагічная дзейнасць І.М.Бадзякі на кафедры харавога дырыжыравання пачалася ў 1997 годзе.

Дырыжорска-харавая дзейнасць І.М.Бадзякі прадстаўлена:

а) яе станаўленнем:

– хормайстар заслужанага калектыву Акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (1997-2007);

– рэгент праваслаўнага храма ў гонар Раства Хрыстова (1998-2010, в. В.Сціклева, Мінскі р-н);

– заснавальнік і кіраўнік маладзёжнага камернага хору “Сantemus” (2000-2005);

– мастацкі кіраўнік Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2007 года);

– ініцыятар стварэння жаночага хору “Чароўныя лілеі” (2010);

б) канцэртнай дзейнасцю з камерным хорам “Сantemus”; са студэнцкім хорам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

в) стварэннем запісаў харавых твораў:

– фондавых запісаў харавых твораў беларускіх і замежных кампазітараў з Заслужаным калектывам Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь;

– запісаў аўдыёдыскаў з хорам праваслаўнага храма ў гонар Раства Хрыстова; з маладзёжным камерным хорам “Cantemus”;

– аўдыё-і відэазапісаў выступленняў са Студэнцкім хорам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

І.М.Бадзяка – уладальнік шматлікіх прызоў на прэстыжных міжнародных конкурсах і фестывалях у Беларусі, Венгрыі, Іспаніі, Італіі, Кітаі, Польшчы, Расіі, Швейцарыі і інш.

Падрыхтавала Студэнцкі хор Акадэміі да перамог на прэстыжных міжнародных харавых конкурсах і фестывалях: VI Міжнародны конкурс харавых калектываў “Свет, які спявае” імя Ю.А.Фаліка – Гран-пры (Расія, 2010); XIV Міжнародны харавы конкурс – 1 месца, прыз глядацкіх сімпатый (Швейцарыя, 2012); I Міжнародны харавы конкурс Гран-пры “Кубак Сінхай” – плацінавы медаль, а таксама Гран-пры (Кітай, 2012); XII Маскоўскі Велікодны фестываль (2013); Міжнародны восеньскі фестываль ім. Барыса Тэўліна (2014); Еўрапейскі фестываль маладзёжных хораў (Базэль, Швейцарыя, 2014); XXXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі ў г.Гайнаўка – дыплом II ступені (Польшча, 2014); XIV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” – уладальнік Гран-пры (Гродна, 2015); ХVI фестываль “Міжнародны тыдзень кансерваторый” (Санкт-Пецярбург, 2016); Дзіцяча-юнацкі харавы чэмпіянат свету ў катэгорыі “Студэнты музычных навучальных устаноў” (Санкт-Пецярбург, 2020); анлайн-фестывалі ў ПАР, Тайвань; II Міжнародны конкурс вакальнага і харавога мастацтва “Алтын Аваз” (Казань, 2022); Міжнародны харавы анлайн-конкурс “Accordo festivo” – 2 Гран-пры (Масква, 2022) і інш.

Падрыхтавала шматлікіх лаўрэатаў міжнародных конкурсаў харавых дырыжораў, стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, сярод якіх Гун Лі (КНР), Вячаслаў Ларын, Ганна Арлукевіч, Анастасія Кавалёва (Шылец), Аляксандр Канавалаў, Іаана Шыш (Урбановіч), Лю Цзюнюй (КНР) і інш.

Навукова-метадычная дзейнасць І.М.Бадзякі прадстаўлена:

– навуковымі артыкуламі ў галіне харавога мастацтва (навуковыя інтарэсы – беларуская і руская духоўная музыка, харавы тэатр);

– распрацоўкай вучэбных праграм установы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасці 1-16 01 02-02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор);

– складаннем рэпертуарных зборнікаў (“А ў полі вярба”, “Дзякуй, Музыка”, 2019; “Скарбы беларускай харавой музыкі”, 2019) і інш.;

– напісаннем уступных артыкулаў і выданнем зборнікаў “Павей, ветрык, павей: да 100-годдзя В.У.Роўды i 130-годдзя Р.Р.Шырмы” Беларускія народныя песні для хору / склад., уступ: Бадзяка Інеса. – Мінск: Каўчэг, 2021; “Як пайду я дарогаю…” харавыя апрацоўкі Міхася Дрынеўскага / склад.: Лінка Вераніка. – Мінск: Каўчэг, 2021;

– правядзеннем лекцый і майстар-класаў у Германіі, Францыі, Румыніі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Кітаі, Беларусі;

– удзелам і арганізацыяй рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый;

– падрыхтоўкай студэнтаў і магістрантаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях (лаўрэаты А.Саўрыцкі, А.Кавалёва (2022), І.Шыш (2023).

Змест музычна-грамадскай дзейнасці І.М.Бадзякі:

– Член музычнай камісіі EC-ECA (2013-2015);

– Прадстаўнік Беларусі ў Сусветным Харавым Савеце (з 2016 па сённяшні дзень);

– Старшыня Праўлення Беларускай асацыяцыі харавых дырыжораў пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў (з 2017 г.);

– Член Рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па ацэнцы якасці і прыёмцы канцэртных праграм (2018-2020);

– Член журы шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў;

– Аўтар і арганізатар майстар-класаў з вядучымі спецыялістамі ў галіне харавога мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь;

– Ініцыятар і арганізатар творчых праектаў: харавога праекта “Харавыя старонкі XX стагоддзя” (2006, 2009, 2010, 2012, 2015, 2016, 2019); харавога фестывалю “VIVA, хор!” (2012, 2014, 2016, 2017, 2019); адкрытага конкурсу харавых дырыжораў імя В.У.Роўды (2009, 2011, 2014, 2016); цыкла канцэртаў “Харавыя легенды” (2017, 2018, 2019, 2023); летняй харавой акадэміі (2018, 2019, 2023); адкрытага конкурсу харавых аранжыровак (2013, 2015, 2017, 2019); адкрытага конкурсу на стварэнне харавых твораў для дзяцей і юнацтва (2018); Міжнароднага харавога конкурсу імя В.У.Роўды (2021); цыкла канцэртаў-прэзентацый выданняў БСМД і БАХД (2021-2022).

І.М.Бадзяка ўзнагароджана:

– Медалём ім. К.Пігрова “Чысціня інтанацыі – харавога майстэрства” (2012);

– Ганаровай граматай Вучонага савета НМАУ ім. П.І.Чайкоўскага (2012);

– Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016);

– Нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2017);

– Узнагародай II Велікоднага фестывалю за значныя дасягненні ў творчай дзейнасці і правядзенне на высокім прафесійным узроўні творчых праектаў (2018);

– Дыпломам пераможцы ў намінацыі “Педагагічная работа з творчай моладдзю” рэспубліканскага конкурсу “Чалавек года ў галіне культуры” па выніках 2018 года (2019);

– Медалём Францыска Скарыны (2020);

– Нагрудным знакам Беларускага саюза музычных дзеячаў (2022).

 

pic pic pic