Кафедра драўляных духавых інструментаў

Будкевіч Уладзімір Уладзіміравіч

Пасада: Прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў
Вучонае званне: Прафесар (1993)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1980)
Адукацыя: Магілёўскае музычнае вучылішча (клас Т.С. Варашэнь)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (фагот), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста, вывучэнне аркестравых партый


Нарадзіўся 13 сакавіка 1947 г. у г.Магілёве (Рэспубліка Беларусь).

У 1967 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАВТ оперы і балета ў групу фаготаў.

1978-1986 – канцэртмайстар групы фаготаў ДАВТ.

1973-1986 – па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры духавых інструментаў Белдзяржкансерваторыі.

У 1986 годзе прыняты па конкурсе на пастаянную работу ў Белдзяржкансерваторыю выкладчыкам па класе фагота.

З’яўляўся дэканам аркестравага факультэта акадэміі музыкі РБ. Агульны стаж складае 55 гадоў. Стаж працы ў акадэміі больш за 34 гады.

За гэты перыяд падрыхтаваў 35 выканаўцаў па спецыяльнасці “фагот”, якія працуюць у творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краінах далёкага і блізкага замежжа.

18 выпускнікоў станавіліся лаўрэатамі розных конкурсаў. Найбольш яркія выхаванцы: А.Фромаў, А.Дамброўскі, А.Батальёнак, А.Мурзіч, А.Халомкін, П.Лук’янёнак, Л.Калеснеў, С.Рамановіч, А.Атрашкевіч.

Падрыхтаваў чатыры асістэнта-стажора, пяць магістрантаў.

Супрацоўнічаў з ансамблем «Актэт драўляных духавых інструментаў» (мастацкі кіраўнік Б.Нічкоў). Гастраляваў па Расіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Украіне, ЗША, Літве.

Неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце журы міжнародных і нацыянальных конкурсаў.

На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі – В.Солтанам, К.Літвінам, Л.Мурашкай, В.Даўгалёвым. Падчас плённага супрацоўніцтва з’явілася шмат твораў для фагота.

Узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём імя Ф.Скарыны (2007), Ганаровым знакам акадэміі музыкі (2022).