Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Выбітныя выпускнікі кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў

Кавалінскі Андрэй Вітальевіч (нар. у 1977 г.) – трубач. Вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кл. прафесара М.М.Волкава), Вышэйшай школе музыкі (Германія, г. Карлсруэ), Амстэрдамскай кансерваторыі (Нідэрланды). Саліст Нацыянальнага аркестра Францыі. Лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў.

Ляттэ Яўген Вадзімавіч (нар. у 1979 г.) – трубач. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (кл. прафесара М.М. Волкава). Саліст Цюрынгерскага сімфанічнага аркестра (Германія). Лаўрэат міжнародных конкурсаў (у тым ліку: Міжнароднага фестывалю «Міжнародныя Брас-Ігры» (Расія, г. Ульянаўск, 2001), Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Красавіцкая вясна» (Паўночная Карэя, г. Пхеньян, 2004).

Шкулепа Максім Фаміч (нар. у 1986 г.) – трубач, педагог. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (кл. прафесара М.М.Волкава). Дэкан аркестравага факультэта, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, у тым ліку: Першага Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на медных духавых і ўдарных інструментах ім. С. Ганіча (Украіна, г. Львоў, 2007); IX Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў ім. М. Агінскага (Беларусь, г. Смаргонь, 2009); XXVI Міжнароднага конкурсу «Красавіцкая вясна краін садружнасцяў» (Паўночная Карэя, г. Пхеньян, 2009).

Каўрэцкі Віктар Іванавіч (нар. У 1962 г.) – трамбаніст, педагог. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага (кл. прафесара Р.А. Лагонды). Лаўрэат міжнародных конкурсаў,  Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў на медных духавых і ўдарных інструментах (Мінск, Беларусь, 1988).

Дударэнка Пётр Фаміч (нар. у 1960 г.) – тубіст, дацэнт, член Сусветнай асацыяцыі тубістаў (T.U.B.A.). Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага (кл. прафесара Р.А. Лагонды). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (Эстонія, г. Талін, 1980). З 1985 па 2011 – саліст-тубіст симфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы и балета Рэспублікі Беларусь.

Бекназаран Арам Армяновіч (нар. у 1987 г.) – перкусіяніст, педагог. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру (кл. Л.М. Кліндуховай). Артыст аркестра, вядучы майстар сцэны Дзяржаўнага акдэмічнага сімфанічнага аркестра РБ, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Буранаў Сяргей Аляксеевіч (нар. у 1980 г.) – перкусіяніст, педагог. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру (кл. Л.М. Кліндуховай). Выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2006–2011). Артыст аркестра Марыінскага тэатра (Расія, г. Санкт-Пецярбург). Лаўрэат міжнародных конкурсаў, у тым ліку V адкрытага Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (Расія, г. Санкт-Пецярбург, 2000).