Кафедра канцэрмайстарскага майстэрства

Чэкір Алена Віктараўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2015, клас фартэпіяна У.А. Дулава і Л.З. Тэр-Мінасян), там жа магістратура (2016) пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка, Чытанне нот з ліста і транспаніраванне.


Нарадзілася 8 чэрвеня 1991 у г.Асіннікі (Кемераўская вобл., Расія).

З 2016 да 2022 гг. – канцэртмайстар кафедры драўляных духавых інструментаў і выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (па сумяшчальніцтве). З 2022 года – старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У 2016 г. скончыла магістратуру па спецыяльнасці “музычнае мастацтва”. Навуковы кіраўнік – прафесар Яканюк В.Л.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2020), член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022).

У якасці канцэртмайстра прымала ўдзел у майстар-класах Леаніда Гурвіча (Германія), Марыкі Ламбардзі (Італія-Францыя), Вольгі Тамілавай (Масква), Робертаса Бейнарыса (Літва).

А.В.Чэкір з’яўляецца лаўрэатам адкрытых абласных, рэгіянальных, занальных конкурсаў Расіі, стыпендыят фонду ім. Н.С. Ермакова (2008), стыпендыят фонду “Юныя таленты Кузбаса” (2009), лаўрэат губернатарскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва (2008) РФ, лаўрэат адкрытых рэспубліканскіх конкурсаў і конкурсаў-фестываляў (РБ), лаўрэат міжнародных конкурсаў і конкурсаў-фестываляў.

Адзначана дыпломамі за лепшае канцэртмайстарскае майстэрства:

VII міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на драўляных духавых інструментах ім. Д. Бяды (2016); VIII усеўкраінскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на драўляных духавых інструментах ім. В. Старчанка (2018); І міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых інструментах ім. В. Антонава і М. Закопца (2018); VI рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” (2019); XXVIII міжнародным конкурсе ім. Я. Кокі (2022).

Публікацыі:

  • Палістылістыка ў камернай вакальнай творчасці беларускіх кампазітараў канца XX – пачатку XXI стагоддзяў / А.У. Чэкір // Айчыннае і замежнае музычнае мастацтва: пытанні гісторыі, тэорыі, выканальніцкай практыкі: зб. навук. тр. / Беларус. дзярж. акад. музыкі. – Мінск, 2020. – Вып. 51.
  • Неарамантычная стылістыка ў камерных вакальных сачыненнях беларускіх кампазітараў рубяжа XX – XXI ст. / А.У. Чэкір // Актуальныя праблемы музычнай навукі і адукацыі канца XX – пачатку XXI стагоддзя: зб. навук. тр. / Беларус. дзярж. акад. музыкі. – Мінск, 2021. – Вып. 54.
  • Неафалькларызм у жанрах камернай вакальнай лірыкі беларускіх кампазітараў мяжы ХХ – ХХI стагоддзяў / А.У. Чэкір // Музыказнаўства: мастацтва. Культура. Адукацыя: зб. ст. па мац. міжнар. навук.-практ. канф., Масква, 22–24 крас. 2021 г. / М-ць навукі і вышэйшай адукацыі РФ Федэрал. дзярж. бюджэтнае апр. установа вышэйшай. апр. «Рас. Дзярж. ун-т ім. А.М. Касыгіна», ін-т «Акад. ім. Майманіда» ; рэд.: Я.І. Сушкова-Ірына, рэд.-склад.: А.У. Радзецкая, Р.Р. Будагян, А.І. Чакменеў. – Масква, 2021.
  • Палістылістыка ў камернай вакальнай творчасці А.І. Безенсан / А.У. Чэкір // EurasiaScience: зб. ст. па мац. XLI міжнар. навук.-практ. канф., Масква, 15 лістапада 2021 г. / Навукова-выдавецкі цэнтр «Актуальнасць.РФ». – Масква, 2021.
  • Палістылістыка ў камернай вакальнай творчасці А.І. Безенсан / А.У. Чэкір // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. артыкулаў Вып. 3, Мінск, 10 верасня. 2020 г. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзярж. навук. установа “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуы НАН Беларусі” ; гал. рэд.: А.І. Лакотка, рэдкал.: В.А. Арловіч і [інш.]. – Мінск, 2022.
  • Роля музычнага мастацтва ў станаўленні асобы (на прыкладзе беларускай камернай вакальнай лірыцы) / А.У. Чэкір // I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі: зб. мат. Форума, Віцебск, 25-27 траўня 2022 г. / Віцебская дзярж. ун-т ім. П.М. Машэрава, Бел. нац. тэхн. ун-т; гл. рэд.: Я.Я. Аршанскі. – Мінск: БНТУ, 2022. – С. 159–160.

Складальнік і аўтар прадмовы:

  • Камерныя вакальныя цыклы беларускіх кампазітараў. – Мінск, 2022.