- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Чэкір Алена Віктараўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2015, клас фартэпіяна У.А. Дулава і Л.З. Тэр-Мінасян), там жа магістратура (2016) пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка, Чытанне нот з ліста і транспаніраванне.


Нарадзілася 8 чэрвеня 1991 у г.Асіннікі (Кемераўская вобл., Расія).

З 2016 да 2022 гг. – канцэртмайстар кафедры драўляных духавых інструментаў і выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (па сумяшчальніцтве). З 2022 года – старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У 2016 г. скончыла магістратуру па спецыяльнасці “музычнае мастацтва”. Навуковы кіраўнік – прафесар Яканюк В.Л.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2020), член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022).

У якасці канцэртмайстра прымала ўдзел у майстар-класах Леаніда Гурвіча (Германія), Марыкі Ламбардзі (Італія-Францыя), Вольгі Тамілавай (Масква), Робертаса Бейнарыса (Літва).

А.В.Чэкір з’яўляецца лаўрэатам адкрытых абласных, рэгіянальных, занальных конкурсаў Расіі, стыпендыят фонду ім. Н.С. Ермакова (2008), стыпендыят фонду “Юныя таленты Кузбаса” (2009), лаўрэат губернатарскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва (2008) РФ, лаўрэат адкрытых рэспубліканскіх конкурсаў і конкурсаў-фестываляў (РБ), лаўрэат міжнародных конкурсаў і конкурсаў-фестываляў.

Адзначана дыпломамі за лепшае канцэртмайстарскае майстэрства:

VII міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на драўляных духавых інструментах ім. Д. Бяды (2016); VIII усеўкраінскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на драўляных духавых інструментах ім. В. Старчанка (2018); І міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых інструментах ім. В. Антонава і М. Закопца (2018); VI рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” (2019); XXVIII міжнародным конкурсе ім. Я. Кокі (2022).

Публікацыі:

Складальнік і аўтар прадмовы: