Кафедра спеваў

Колас Людміла Якаўлеўна

Пасада: Прафесар кафедры спеваў
Вучонае званне: Прафесар
Ганаровае званне: Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1983)
Адукацыя: Кіеўская ордэна Леніна кансерваторыя ім. П.І.Чайкоўскага (1976)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, ажыццяўляе кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі.


Колас Л.Я. з’яўляецца прафесарам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуючы на гэтай пасадзе з 29.06.2014 г. Стаж педагагічнай працы ў Акадэміі складае 24 гады, агульны працоўны стаж – 47 гадоў. Таленавітая спявачка і артыстка Колас Л.Я. займала вядучае месца ў трупе дзяржаўнага ордэна Леніна акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР.

За ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і выкананне вядучых оперных партый Колас Людміле Якаўлеўне ў 1983 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаная артыстка Беларускай ССР”. У 1984 г. ганаровае званне “Лаўрэат прэміі ленінскага камсамола Беларусі” (за канцэртную дзейнасць); 1984 г. – ганаровая грамата Прэзідыума ВС ЭССР (за высокае мастацкае майстэрства); ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі; ганаровая грамата Міністэрства культуры СССР (за выкананне партыі Антаніды ў спектаклі “Іван Сусанін”); 2002 г. – ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; 2007 г. – ганаровая грамата Савета Міністраў рэспублікі Беларусь; 2008 г. – медаль Ф. Скарыны; 2013 – ганаровая грамата Нацыянальнага сходу РБ, 2017 – Ордэн за выдатныя дасягненні ў музычным мастацтве, ганаровая грамата Міністэрства адукацыі, ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі музыкі Украіны ім. П.І. Чайкоўскага; 2018 – наградны знак “Вялікі тэатр Беларусі 85 гадоў”.

Увесь свой творчы досвед і педагагічныя веды яна перадае таленавітай моладзі. За гады працы Колас Л.Я. падрыхтавала больш за 50 выпускнікоў, якія зараз з поспехам працуюць у вядучых тэатрах і творчых калектывах Беларусі. Сярод іх вядучыя салісты Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”: Народная артыстка РБ Масквіна А., заслужаная артыстка РБТраццяк Т., Гаўрылава Т., Сіняўская А., Данусевіч М., Таболіч А.

У класе Колас Л.Я. займаюцца як беларускія, гэтак і замежныя студэнты. Людміла Якаўлеўна таксама кіруе навучаннем магістрантаў. Яе студэнты з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў.  Найбагацейшы   музычны,   сцэнічны   і   жыццёвы   досвед Колас Л.Я. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. Валоданне вялізным рэпертуарам (як оперным, так і камерна-вакальным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная работа з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагогікі.

Студэнты класа Л.Я.Колас бяруць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах.

Л.Я.Колас выкладае на факультэце павышэння кваліфікацыі ў БДАМ, праводзіць заняткі і майстар-класы, аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і музычных школ рэспублікі. Педагагічны досвед Л.Я. Колас знайшоў арганічнае выражэнне ў творчых, вучэбна-метадычных і навуковых работах, якія ўведзены ў навучальны працэс Акадэміі музыкі, выкарыстоўваюцца выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ і УССА, а таксама на факультэце павышэння кваліфікацыі.

Публікацыі:

  • Колас, Л. Я. Прынцыпы педагагічнай і вакальна-выканальніцкай дзейнасці Л. І. Галушкінай / Л. Я. Колас // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2014. – №24. – с.100-106.
  • Рамансі ўкраінскіх савецкіх кампазітараў [Ноты] = Рамансы ўкраінскіх савецкіх кампазітараў: для голасу ў суправадзі фартэпіяна / складальнік: Г. В. Канькова. – Віп. 10. – Кіеў: Музічная Украіна, 1979. – 66 с.
  • Колас, Л. Я. Ганараваны імем Аляксандроўскай/Л. Колас // Мастацтва: аналітычна-асветніцкі часопіс. – 2005. – № 6. – с. 28-29.
  • Колас, Л. Я. Плаціць жыццём – ці зарабляць на жыццё? / Л. Я. Колас // Мастацтва : аналітычна-асветніцкі часопіс. – 2007. – № 7. – с. 4.
  • Колас, Л. Я. Вакальнае выканальніцтва: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Спевы» / Л. Я. Колас; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. – 2-е выданне.  – Мінск:  Беларуская  дзяржаўная  акадэмія  музыкі, 2007. – 74 с.
  • Колас, Л. Я. Вакальнае выканальніцтва: эстэтычныя прыярытэты, сучасныя тэндэнцыі, метадычныя ўстаноўкі: вучэбна-метадычны дапаможнік / Л. Я. Колас; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2005. – 74 с.
  • Колас, Л. Я. Методыка выкладання вакалу: навучальны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Спевы (акадэмічныя)» / Л.Я. Колас; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2014. – 215 с.

Складальнік:

  • Выканаўчая практыка: праграма для накірунку спецыяльнасці 1-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”; складальнік  Л. Я. Колас, Д. А. Трухан-Багданава, В. І. Кліндухоў. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2016. – 20 с.
  • Сольныя спевы: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для накірунку спецыяльнасці: 1-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларуская   дзяржаўная   акадэмія   музыкі”;   складальнікі: Т. М. Цыбульская, Л.Я. Колас, М. А. Жылюк, Д. А. Трухан-Багданава. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2016. – 80 с.
pic pic pic