Кафедра струнных смычковых інструментаў

Александровіч Ганна Францаўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2000, клас В.Г. Чарныша), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2002)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, педагагічная практыка, прафесійна-арыентаваная практыка, сучасная музыка для струнных інструментаў, метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў, тэхніка ігры на струнных інструментах.


Нарадзілася 5 ліпеня 1976 у г. Міёры (Віцебская вобласць, Беларусь).

З 2013 года – выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў па сумяшчальніцтве. З 2020 года – дацэнт кафедры.Асноўная работа – артыст аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь (з 2000 г. па цяперашні час).

З 2004 да 2008 гг. – выкладчык па класе скрыпкі на кафедры народных інструментаў музычна-педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка.Сярод выхаванцаў А.Ф. Александровіч – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Г.Забышная, А.Дзмітрыева, Ю.Емяльяненка, А.Рашэціна, А.Зоева.

Публікацыі:

Навучальныя праграмы:

  • «Чытанне нот з ліста», (2015)
  • «Вывучэнне аркестравых партый», (2016)
  • «Сучасная музыка для струнных інструментаў», (2020)
  • «Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў», (2021)
  • «Тэхніка ігры на струнных інструментах», (2021)