Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Лаўрэаты кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў

Юрый Шаблоўскі, дыплом лаўрэата I ступені другога Усерасійскага конкурсу навуковых работ у намінацыі «мультымедыйны праект» (Расія, Краснадар, красавік-май 2020 г.); дыплом лаўрэата III ступені міжнароднага конкурсу-фестывалю ўдарных інструментаў, маршавых і духавых аркестраў «Ударная хваля» ў намінацыі «літаўры» і ў намінацыі «Лацінская перкусія» (Расія, Санкт-Пецярбург, лістапад-снежань 2020 г.); дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага конкурсу-фестывалю «Музыка свету» ў намінацыі «ўдарныя інструменты» (Ізраіль, Тэль-Авіў, лістапад 2021 г.); Дыплом лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю ўдарных інструментаў, маршавых і духавых аркестраў «Ударная хваля» ў намінацыі «Малы барабан» (Расія, Санкт-Пецярбург, лістапад-снежань 2021 г.); Дыплом лаўрэата III ступені Міжнароднага конкурсу навуковых работ у намінацыі «Навукова-папулярны фільм» (Расія, Масква, снежань 2021 г.).

Павел Гурбо і Антон Шынкарэнка, Гран-пры на Міжнародным анлайн-конкурсе-фестывалі «Festa Fiesta» ў намінацыі «Ансамбль» (Ларэт дэ Мар, Іспанія, кастрычнік 2021 г.); Дыплом лаўрэатаў I ступені міжнароднага конкурсу-фестывалю «Музыка свету» ў намінацыі «Ансамбль» (Тэль-Авіў, Ізраіль, лістапад 2021 г.).

Уладзіслаў Довалеў (туба, клас дацэнта П. Ф. Дударэнкі) – Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Інструментальнае творчасць, духавыя і ўдарныя інструменты» II Міжнароднага творчага конкурса « Ветразь мары», (люты 2020, Мінск).

Аляксей Малішэўскі, студэнт магістратуры (ударныя інструменты, клас прафесара Л. М. Кліндуховай), –  Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Аркестравыя ўдарныя (сола)» і дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Малы барабан (сола)» Міжнароднага конкурсу-фестывалю ўдарных інструментаў, маршавых і духавых аркестраў (лістапад-снежань 2019, Санкт-Пецярбург, РФ).

Яўген Шэпелеў, студэнт 5 курса (ударныя інструменты, клас прафесара Л.М. Кліндуховай), –  Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Марымба (сола)».

Дзмітрый Кузняцоў, студэнт 2 курса (ударныя інструменты, клас прафесара Л. М. Кліндуховай) – Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Марымба (сола).

Юрый Шаблоўскі, студэнт 2 курса (ударныя інструменты, клас прафесара Л. М. Кліндуховай), – Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Літаўры (сола)»; Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Перкусія (сола)».

Яраслаў Сікорскі, студэнт 2 курса (ударныя інструменты, клас старшага выкладчыка Бекназарана А.А.), – дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Малы барабан (сола)».

Леў Геворкаў, студэнт 1 курса (труба, клас старшага выкладчыка М.Ф. Шкулепы), – Дыплом лаўрэата ІІ ступені XIX Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» ў намінацыі «Інструментальная творчасць» (кастрычнік-лістапад 2019, Мінск).

Кавалюк Сяргей, студэнт 5 курса (труба, клас ст. выкладчыка М.Ф. Шкулепы), – Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Інструментальная творчасць» (труба) і Спецыяльны прыз у намінацыі «Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства».

Уладзімір Кавалеўскі, студэнт 1 курса (трамбон, клас ст. выкладчыка Працэнка С. Н.), – Дыплом лаўрэата II ступені XXIV Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў імя Я. Кокі (чэрвень 2018, Кішынёў, Малдова).

Павел Кунц, студэнт 5 курса (валторна, клас дацэнта Тарашкевіча У.I.), – Дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Духавыя інструменты» IV Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі «Kaunas Ѕоnоrum».

Раман Ждановіч, студэнт 5 курса (ударныя інструменты, клас Кліндуховай Л.М.), – Дыплом лаўрэата I ступені V Міжнароднага фестывалю-конкурсу ўдарных інструментаў, маршавых і духавых аркестраў «Ударная хваля» ў намінацыях «Марымба (сола)» і «Малы барабан»,  (лістапад-снежань 2017, Санкт-Пецярбург, Расія).

Дзмітрый Ларкоў, студэнт 4 курса (ударныя інструменты, клас Кліндухавай Л. М.), – Дыплом лаўрэата II ступені V Міжнароднага фестывалю-конкурсу ўдарных інструментаў, маршавых і духавых аркестраў «Ударная хваля», (лістапад-снежань 2017, Санкт-Пецярбург, Расія).

З 27 кастрычніка па 3 лістапада 2017 года ў Маскве (Расія) праводзіўся заключны этап VII Міжнароднага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Парад ударных інструментаў “DrumsfestRussia –2017”». Лаўрэатамі I прэміі сталі студэнт 1 курса Уладзіслаў Дыбаль (у намінацыі «Вібрафон (сола)» і студэнт 4 курса Аляксей Малішэўскі (у намінацыі «Малы барабан (сола)»,  (клас Л. М. Кліндуховай);

З 24 па 27 красавіка 2017 года ў Чарнаўцах (Украіна) праводзіўся VII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурмы Букавіны». Лаўрэатамі конкурсу сталі валтарністы: I прэмію заваяваў студэнт 4 курса Павел Кунц, II прэмію – студэнты 2 курса Аляксей Белакурскі і Яўген Сівакоў (клас У. I. Тарашкевіча).

З 14 па 21 кастрычніка 2016 года ў г.Аполе (Польшча) праводзіўся Міжнародны конкурс выканаўцаў на ўдарных інструментах. Лаўрэатам III прэміі стаў студэнт 4 курса Раман Ждановіч (клас прафесара Л.М. Кліндуховай).

З 27 красавіка па 3 мая 2015 года ў Маскве праводзіўся Міжнародны маладзёжны фестываль-конкурс «Парад ударных інструментаў. DrumsfestRussia–2015». Лаўрэатамі конкурсу сталі студэнт 3 курса Раман Ждановіч (I прэмія ў намінацыі «Марымба» і «Малы барабан») і студэнт 2 курса Дзмітрый Ларкоў, які атрымаў II прэмію ў намінацыі «Малы барабан» (клас прафесара Л. М. Кліндуховай).

21-26 чэрвеня 2012 года ў Кішынёве (Малдова) праводзіўся XVIII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «EugenCoca». Сярод выканаўцаў на медных духавых і ўдарных інструментах лаўрэатамі I прэміі сталі студэнты 2 курса, выканаўца на ўдарных інструментах Андрэй Верасаў (клас прафесара Л.М. Кліндуховай) і трамбаніст Кірыл Шамедзька (клас М. М. Сасянковай); лаўрэатам 2 прэміі стаў студэнт 2 курса, трубач Андрэй Цыган (клас М. М. Волкава).

З 11 па 20 красавіка 2012 года ў Пхеньяне (Паўночная Карэя) праводзіўся 28 Міжнародны фестываль-конкурс «Красавіцкая вясна». Гран-пры конкурсу атрымаў ансамбль трубачоў «Інтрада», у склад якога ўвайшлі студэнт 1 курса Андрэй Цыган, студэнт 4 курса Мікалай Кучынскі, магістрант Андрэй Алейнік, выпускнікі акадэміі музыкі Максім Паліенка і Максім Шкулепа (творчы кіраўнік – М.М. Волкаў).

З 6 па 12 сакавіка 2011 года ў Вільні (Літва) праводзіўся Міжнародны конкурс выканаўцаў на ўдарных інструментах. I прэмія была прысуджана студэнтцы 5 курса Ганне Сямёнавай (клас Л. М. Кліндуховай).

З 20 па 25 чэрвеня 2010 года ў Кішынёве (Малдова) прайшоў XVI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў імя Яўгена Кокі. У намінацыі «Труба» лаўрэатамі сталі студэнт 2 курса Дзмітрый Касцюшка (I прэмія) і Антон Мацвееў (II прэмія) (абодва – клас М.М. Волкава); у намінацыі «Трамбон» – студэнт 2 курса Павел Грудзіна атрымаў ІІ прэмію (клас С.I. Барысава).

10-18 красавіка 2009 года ў Пхеньяне (Паўночная Карэя) праводзіўся 26 Міжнародны фестываль-конкурс «Красавіцкая вясна». У намінацыі «Камерныя выканаўцы» Гран-пры заваяваў ансамбль трубачоў «Інтрада» ў наступным складзе: магістрант Дзмітрый Гарбачук, студэнт 5 курса Максім Паліенка, студэнты 4 курса Міхаіл Казлоў і Максім Шкулепа, студэнт 2 курса Аляксандр Хлябовіч, канцэртмайстар – Кацярына Ракуць (творчы кіраўнік – М.М. Волкаў).

З 22 па 27 сакавіка 2009 года ў Смаргоні праводзіўся IX Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.Агінскага). I прэмію на ім заваяваў ансамбль трубачоў «Інтрада», у складзе якога былі Мікалай Кучынскі, Максім Шкулепа, Аляксандр Хлябовіч, Міхаіл Казлоў (творчы кіраўнік – М.М. Волкаў).

З 20 па 26 кастрычніка 2008 года ў Мінску праводзіліся V Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД (www.delphic.ru). Сярэбраны медаль заваяваў студэнт 2 курса, трубач Уладзіслаў Понтус, дыплом – Мікалай Кучынскі (клас М. М. Волкава).

З 20 па 25 чэрвеня 2008 года ў Кішынёве (Малдова) праводзіўся XIV Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў імя Я.Кокі. Лаўрэатамі II прэміі сталі студэнт 1 курса, трубач Аляксандр Хлябовіч (клас М.М. Волкава) і студэнт 2 курса, тубіст Павел Корзун (клас П.Ф. Дударэнкі); лаўрэатамі III прэміі – студэнт 2 курса, валтарніст Антон Андрэйчыкаў (клас В. I. Тарашкевіча). Дыплом конкурсу атрымаў студэнт 2 курса, валтарніст Дзяніс Рамашка (клас У. I. Тарашкевіча).

З 19 па 25 лістапада 2007 года ў Львове (Украіна) праводзіўся I Міжнародны конкурс выканаўцаў на медных духавых і ўдарных інструментах імя С.Ганіча. Лаўрэатам I прэміі стаў студэнт 3 курса, трубач Максім Шкулепа (клас М.М. Волкава), II прэмію атрымаў студэнт 1 курса, выканаўца на ўдарных інструментах Арам Бекназаран (клас Л.М. Кліндуховай). Дыпламантам конкурсу стаў студэнт 3 курса, трамбаніст Сяргей Сямёнаў (клас С. М. Працэнка).

З 23 па 28 чэрвеня 2006 года ў Кішынёве (Малдова) прайшоў VIII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў імя Я. Кокі. У намінацыі «Туба» лаўрэатам I прэміі стаў студэнт 5 курса Сяргей Шэпелеў, лаўрэатам ІІ прэміі – студэнт 3 курса Алег Мар’янкоў (абодва – клас П.Ф. Дударэнкі); у намінацыі «Труба» лаўрэатам II прэміі стаў студэнт 2 курса Міхаіл Казлоў (клас М. М. Волкава).

З 23 сакавіка па 1 красавіка 2005 года ў Плоўдзіве (Балгарыя) праводзіўся Міжнародны конкурс выканаўцаў на ўдарных інструментах. Дыплом быў прысуджаны Ганне Сямёнавай (клас Л. М. Кліндуховай).

З 25 верасня па 1 кастрычніка 2004 года ў Кішынёве (Малдова) праводзіліся другія Дэльфійскія гульні дзяржаў-краін СНД. Разыгрываліся 34 камплекты медалёў па 19 намінацыях, сярод якіх былі выкананне на фартэпіяна, скрыпцы, духавых, струнна-шчыпковых інструментах, баяне, акардэоне; эстрадныя, народныя, акадэмічныя спевы і інш. Сярэбраны медаль атрымаў першакурснік-валтарніст Эдуард Ланге (клас Ч. I. Юшкевіча).